18 красавiка 2024, Чацвер, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Стамбула адкрыла агонь па невядомаму каля рэзідэнцыі прэм'ера

Паліцыя Стамбула адкрыла агонь па невядомаму каля рэзідэнцыі прэм'ера
ФОТА: REUTERS

Паліцыя Стамбула ў суботу ўвечары адкрыла агонь па невядомаму каля афіцыйнай рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Турцыі.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Daily Sabah.

Як адзначае выданне, паліцыянты хацелі спыніць мужчыну, у якога быў заплечнік, і які, як западозрылі праваахоўнікі, мог быць тэрарыстам-смяротнікам, але падазраваны не стаў слухаць паліцэйскія папярэджанні.

Як следства, праваахоўнікі стрэлілі ў мужчыну, а затым узарвалі ягоны заплечнік.

Падазраваны дастаўлены ў лякарню. Паліцыя не паведамляе, ці былі знойдзеныя ў ягоным заплечніку выбуховыя рэчывы.

Нагадаем, у аўторак, 12 студзеня, у цэнтры Стамбула прагрымеў выбух.

У выніку тэракту, які мог быць учынены сірыйскім смяротнікам, 11 чалавек, 10 з якіх - нямецкія турысты, загінулі, 15 атрымалі раненні.

Выбух адбыўся ў старой частцы Стамбула, размешчанай у еўрапейскай частцы горада, каля мячэці Султанахмет, вядомай турыстам як Блакітная мячэць.

Турэцкія ўлады абвінавацілі ў датычнасці да тэракту групоўкі «Ісламская дзяржава».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках