28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы не п'юць малако

10
Кітайцы не п'юць малако
ФОТА: SB.BY

Калі прасачыць сальда гандлю Беларусі з Кітаем, то з 2006 года яно было нязменна мінусавое.

Імпарт кітайскіх тавараў у некалькі разоў перавышаў экспарт беларускай прадукцыі. Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі ў інтэрв'ю «Белсату» заявіў, што акрамя калію беларусам няма чаго прадаць Кітаю, а ад беларуска-кітайскага супрацоўніцтва выгаду мае толькі Паднябесная. Дык навошта такі шыкоўны візіт беларускай дэлегацыі?

– У беларуска-кітайскіх стасункаў – багатая гісторыя. Лукашэнка нават пахваліўся, што прадбачыў узлёт Кітая, калі яшчэ быў дэпутатам. З ягоных вуснаў прагучаў яшчэ адзін міф, што тады моцныя лібералы былі ва ўладзе, якія штурхнулі Беларусь на заходні шлях. Але сам Лукашэнка кіруе ўжо трэцяе дзесяцігоддзе, у яго што – мала часу было паўтарыць кітайскі досвед?

Мяркую, у свой час Лукашэнку прывабіла кітайская мадэль праз бурны рост эканомікі і разам з тым – жорсткую палітычную сістэму, панаванне монаідэалогіі.

Лукашэнка не паўтарыў кітайскага досведу таму, што пры ўсім камунізме, кітайцы не баяліся смелых эканамічных рэформаў, яны стварылі спрыяльны клімат для інвестараў. А беларускія ўлады рэформаў баяліся і баяцца, а інвестараў яны прывыклі раскулачваць – дастаткова ўспомніць, як адабралі дзве кандытарскія фабрыкі ў амерыканскага бізнэсмэна.

Варыянт як з Расеяй – «газ і нафта ў абмен за пацалункі» – з кітайцамі не спрацоўвае.

Прапанаваць Кітаю нешта акрамя калію – ён да сёння складае аснову беларускага экспарту – мы не можам. Міністр сельскай гаспадаркі выхваляўся нядаўна, што адкрываюцца новыя даляглады для нашай мясной прамысловасці і малочкі на кітайскім рынку, але лічбы, якія ён назваў – вельмі малыя. І ўвогуле, кажуць, што кітайцы амаль не п'юць малако. Тут прарываў не будзе.

А што тычыцца высокатэхналагічных тавараў – прайдзіцеся па нашых крамах: кітайцы ўсё завалілі сваёй прадукцыяй – больш таннай і часта ўжо больш якаснай.

– Лукашэнка заяўляе, што Беларусь стане для Кітая такім шаўковым шляхам у Еўропу. Ці можа Беларусь стаць пасярэдніцай паміж Кітаем і Еўразвязам?

– Мне гэта нагадвае лекцыю перад васюкінцамі ў кнізе Ільфа і Пятрова: беларусам абяцалі $ 70 млрд ад дзейнасці беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку, але прайшло ўжо шмат гадоў, а яны ўсё яшчэ таўкуць ваду ў ступе. Наколькі я ведаю, там толькі адзін буйны рэзідэнт, які замест высокатэхналагічнай вытворчасці зрабіў там вялікі склад.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках