24 красавiка 2024, Серада, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя таемна дапамагала ў расследаванні пра MH17

3
Фінляндыя таемна дапамагала ў расследаванні пра MH17

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ заявіў, што яны хавалі дапамогу ў расследаванні катастрофы MH17 у Данецкай вобласці на просьбу Нідэрландаў.

Ён адзначыў, што Нідэрланды папрасілі Фінляндыю правесці эксперыменты з ракетнай устаноўкай "Бук" расейскай вытворчасці. Эксперымент быў праведзены восенню 2015 года, асколкі ракеты былі адпраўленыя ў Нідэрланды, паведамляе "Сегодня" са спасылкай на Yle.

Паводле словаў Нііністэ, фінскія ўлады пазней паведамілі пра гэта расейскаму боку. Ён падкрэсліў, што перадачу вынікаў эксперыменту ўскладнілі гандлёвыя дамовы, заключаныя з Расеяй пры пастаўцы ЗРК "Бук".

Пры гэтым, як адзначыў прэзідэнт краіны, Фінляндыя яшчэ не прыняла канчатковай пастановы наконт перадачы Нідэрландам дадатковых звестак, пра якія яны прасілі: пытанне будзе абмяркоўвацца ў ходзе наўпростых перамоваў з уладамі Нідэрландаў.

Раней старшыня камітэта замежных справаў Фінляндыі Маці Ванханэн паведаміў, што краіна праводзіла ракетныя эксперыменты ў межах расследавання катастрофы MH17.

Як паведамлялася, паводле справаздачы Міжнароднай следчай групы, пададзенай 28 верасня, малайзійскі "Боінг-777" рэйсам MH17 17 ліпеня быў збіты з поля ў раёне Першамайскага (падкантрольнага прарасейскім баевікам) з дапамогай зенітнага комплексу "Бук", завезенага з Расеі. 18 ліпеня "Бук" павезлі назад на тэрыторыю РФ. У следства ёсць 100 падазраваных, аднак іхнія імёны і грамадзянства на гэты момант раскрываць адмаўляюцца.

Нагадаем, што адразу пасля крушэння «Боінга» шматлікія расейскія СМІ заявілі, што баевікі збілі над Торэзам ваенна-транспартны самалёт ВСУ. Аднак калі высветлілася, што гэта быў пасажырскі "Боінг-777", выданні РФ рэзка паспяшаліся выдаліць свае папярэднія паведамленні. Далей крамлёўская прапаганда распаўсюджвала інфармацыю пра тое, што каля "Боінга" былі заўважаныя ўкраінскія знішчальнікі. А на днях у РФ самі ж абверглі гэтую версію, заявіўшы, што каля лайнера не было заўважана ніякіх іншых аб'ектаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках