25 красавiка 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп уступіў у слоўную сварку з «Міс Сусвет»

6

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональд Трамп абрынуўся з крытыкай на былую каралеву прыгажосці Алісію Мачада.

Яна мяркуе, што некаторыя ягоныя выказванні жанчынаненавісніцкія, і назвала іх «агіднымі».

У плыні твітаў Трамп заклікаў амерыканцаў разгледзець асабістую гісторыю Алісіі Мачада і ейную «сэкс-відэастужку», паведамляе BBC.

«МІС СУСВЕТ» 1996 ГОДА АЛІСІЯ МАЧАДА З БІЗНЭСМЭНАМ ДОНАЛЬДАМ ТРАМПАМ ПАДЧАС ТРЭНІРОЎКІ Ў СПАРТЗАЛЕ Ў НЬЮ-ЁРКУ Ў СТУДЗЕНІ 1997 ГОДА
ФОТА: REUTERS

Ён таксама намякнуў на тое, што ягоная спаборніца на будучых выбарах ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан дапамагла народжанай у Венесуэле Мачада ў атрыманні амерыканскага грамадзянства.

У адказ на гэта Клінтан напісала ў сваім «Твітары»: «Гэта ўжо поўная дурата, нават для Трампа».

Мачада сцвярджае, што ў перыяд, калі Трамп спансаваў конкурс прыгажосці «Міс Сусвет», ён назваў яе «міс Пігі» пасля таго, як яна набрала вагу, атрымаўшы гэты тытул у 1996 годзе. Паводле ейных словаў, ён таксама называў яе «міс хатняя прыслужніца» праз ейнае лацінаамерыканскае паходжанне.

Выступаючы на гэтым тыдні ў першым раўндзе прэзідэнцкіх дэбатаў, Хілары Клінтан першай згадала пра Мачада ў якасці прыкладу таго, як Трамп ставіцца да жанчынаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках