20 красавiка 2024, Субота, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы стварылі прафзвяз украінскіх работнікаў

У Польшчы стварылі прафзвяз украінскіх работнікаў
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

Мэта работы прафзвязу палягае ў абароне работнікаў ад несумленных працадаўцаў, а таксама - у інфармаванні аб асноўных правах і абавязках.

Паводле слоў Пятра Астроўскага Агульнапольскай асацыяцыі прафзвязаў, прафзвяз украінцаў адкрыў спецыяльны партал для сваіх суайчыннікаў: «Там размешчаная асноўная інфармацыя аб тым, чым з'яўляецца прафзвяз, якія яго мэты і каго можна папрасіць аб дапамозе ў выпадку непрыемнасцяў. У будучыні мы хочам размяшчаць там таксама паведамленні, напрыклад, Дзяржаўнай інспекцыі працы. Гэта не проста сайт прафзвязу, гэта магчымасць дапамагчы ўкраінцам ў Польшчы».

На гэты момант партал даступны на ўкраінскай мове, плануецца стварэнне яго расейскамоўнай версіі, паведамляе «Радыё Польшча».

Са словаў Астроўскага, прафзвяз мае намер не толькі абараняць украінцаў ад несумленных працадаўцаў, але таксама дапамагаць разабрацца з іншымі пытаннямі, напрыклад, з адпраўкай грошай за мяжу, пошукам кватэры, навучаннем мове, стварэннем сваёй фірмы.

Паводле звестак Агульнапольскай асацыяцыі прафзвязаў, у Польшчы працуюць блізу 700 тысяч работнікаў з Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках