19 красавiка 2024, Пятніца, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Б'ёрндален: Застануся ў Менску, пакуль у Нарвегіі не выпадзе снег

2
Б'ёрндален: Застануся ў Менску, пакуль у Нарвегіі не выпадзе снег
Уле-Эйнар Бьёрндален
ФОТА: TUT.BY

Вядомы нарвежскі біятланіст пакуль не збіраецца вяртацца на радзіму.

Сёння знакамітая беларуская спартоўка Дар'я Домрачава нарадзіла дачку. Яе муж, вядомы нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален, які выказаў жаданне прысутнічаць пры родах і ў апошні месяц трэніраваўся ў Менску, пакуль не збіраецца вяртацца на радзіму. Пра гэта ён распавёў нарвежскаму выданню VG (пераклад - tut.by).

Б'ёрндален прывёз у Менск свой знакаміты «дом на колах» - трэйлер, адаптаваны для трэніровак. У ім ёсць шэсць спальных месцаў, кухня, ванная, трэнажорная зала і бегавая дарожка.

Нарвежац штодня выкарыстаў яго для трэніровак. Муж і жонка плануюць, што Домрачава таксама будзе ім карыстацца, калі вернецца да спорту. Трэйлер упрыгожаны яе імем і партрэтам.

- Трэйлер такі ж, як і раней. Толькі з новым дызайнам, якім займалася Дар'я, - сказаў Б'ёрндален.

Гэтай восенню ён прапусціў большую частку трэніровачных збораў са сваёй камандай. І ён не паедзе з усімі біятланістамі ў Villard de Lans (Францыя).

- Я буду трэніравацца тут у Менску і прабуду тут да таго часу, пакуль у Нарвегіі не выпадзе снег, - патлумачыў спартовец.

Звычайна першы снег у Нарвегіі выпадае ў кастрычніку, больш вялікія снегапады пачынаюцца ў канцы лістапада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках