25 красавiка 2024, Чацвер, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ветэран 2-й сусветнай вайны падняў у Менску бел-чырвона-белы сцяг

33
Ветэран 2-й сусветнай вайны падняў у Менску бел-чырвона-белы сцяг

91-гадовы ветэран вайны прыйшоў на пікет спецыяльна, каб паставіць подпіс за нацыянальны сцяг.

Лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч у «Фэйсбуку» падзяліўся ўражаннямі пра сённяшні збор подпісаў за прызнанне бел-чырвона-белага сцяга гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

ФОТА: FACEBOOK.COM

«Подпісы збіраліся сёння вельмі добра і бадзёра. Толькі ў мяне за гадзін шэсць працы блізу 250 подпісаў - па 40 подпісаў за гадзіну. Зборшчыкаў было сёння ад трох да шасці ў розны час, і агулам каля ўніверсама «Цэнтральны» сабрана блізу тысячы подпісаў. Радуе, што многія заслужаныя і вядомыя людзі прыйшлі падпісацца за наш сцяг. І ёсць сярод гэтых подпісаў самы дарагі для нас сёння.

Ветэран Другой сусветнай вайны Сурын Мікалай павольна ішоў да бел-чырвона-белага пікету па ходніках праспекта, параўняўся, выпрастаўся і папрасіў падпісны ліст. 91-гадовы партызан спецыяльна для гэтай місіі апрануў ўсе баявыя ўзнагароды, а на развітанне падняў над Менскам бел-чырвона-белы сцяг. Ён выглядаў велічна - нават ваўчыная зграя не асмелілася кінуцца да яго і скласці пратакол», - напісаў Зміцер Дашкевіч.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках