19 красавiка 2024, Пятніца, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нападнік на ГЦ у Менску купіў увесь «рыштунак» за $750

42
Нападнік на ГЦ у Менску купіў увесь «рыштунак» за $750
Фота: ТАСС

Злачынец зрабіў пакупкі за чатыры дні да трагедыі.

«Еўрарадыё» знайшло краму, дзе 17-гадовы нападнік на гандлёвы цэнтр «Еўропа» купіў бензапілу. Адбылося гэта за чатыры дні да злачынства. Размаўляючы з прадаўцамі, ён вёў сябе спакойна, нават усміхаўся. Купіў бензапілу, сякеру, акуляры для працы з бензапілой, куртку і навушнікі. Заплаціў за ўсё крыху менш за 1500 дэнамінаваных рублёў.

Супрацоўнік крамы паведаміў, што хлопец паводзіў сябе «адэкватна»: «Трохі замкнёны, погляд адводзіў. Нармальна размаўляў, дзесьці нават усміхаўся. Не сказаў бы, што яму 17 гадоў».

Нагадаем, злачынец у суботу прыйшоў у гандлёвы цэнтр «Еўропа» ў Менску з бензапілой і сякерай. Падчас нападу ён забіў адну жанчыну і параніў яшчэ двух. Пасля гэтага яго затрымалі наведвальнікі і прадаўцы. Вядома, што ён з заможнай сям'і, студэнт першага курса аднае з ВНУ, жыў адзін ва ўласнай кватэры. Перад тым як прыйсці ў «Еўропу», нападнік выпіў 150 грамаў гарэлкі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках