25 красавiка 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Нафтане» прагрымелі тры выбухі і адбыўся пажар

5
На «Нафтане» прагрымелі тры выбухі і адбыўся пажар

Пажар узнік у помпавым будынку наваполацкага прадпрыемства.

14 кастрычніка раніцай на «Нафтане» ў Наваполацку «выбухнула ўстаноўка»: «было тры выбухі, назіралася адкрытае гарэнне», - паведаміў tut.by чытач.

Цяпер пажар ліквідаваны, пацярпелых няма, паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

«Пажар узнік у помпавым будынку. З 6 кастрычніка гэты аб'ект знаходзіцца на рамонце. А 10.25 пажар быў лакалізаваны, а 10.37 - ліквідаваны. Пацярпелых няма. На працу прадпрыемства здарэнне не паўплывала», - удакладніў Віталь Навіцкі.

У адміністрацыі ААТ «Нафтан» каментар пакуль атрымаць не ўдалося.

Прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках