28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Жабінкаўскім цукровым заводзе падчас разгрузкі вагона загінуў рабочы

7
На Жабінкаўскім цукровым заводзе падчас разгрузкі вагона загінуў рабочы

26-гадовы рабочы спрабаваў адкрыць кувалдай дзверы вагона, што заклінілі.

Жабінкаўскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку паводле факту смяротнага траўмавання на вытворчасці 26-гадовага грузчыка чыгуначнага цэха ААТ "Жабінкаўскі цукровы завод".

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца ўправы Следчага камітэта Берасцейскай вобласці Марына Дранькова, няшчасны выпадак адбыўся 14 кастрычніка пад 02.10 на тэрыторыі прадпрыемства, калі мужчына ў складзе брыгады начной змены праводзіў разгрузку вагона. Для гэтага трэба было з дапамогай спецыяльнай тычкі адкрыць апорныя прылады люкаў грузавога вагона.

Паводле папярэдняй версіі, адзін з механізмаў заклініла, і 26-гадовы рабочы паспрабаваў яго выбіць кувалдай. У гэты момант люк адкрыўся, праз гэта кувалду адкінула, і яна металічнай часткай ударыла грузчыка па галаве. Калегі мужчыны, убачыўшы, што той упаў на рэйкі, падбеглі да яго і выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі, якія прыбылі канстатавалі смерць рабочага. Ён жыў у Жабінцы.

Следчыя высвятляюць абставіны здарэння. Апытаныя калегі, канфіскаваная дакументацыя тэхнікі бяспекі. Прызначаная судова-медыцынская экспэртыза.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках