19 красавiка 2024, Пятніца, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуард Пальчыс: Жахліва ўдзячны за акцыі пад вокнамі суда

2
Эдуард Пальчыс: Жахліва ўдзячны за акцыі пад вокнамі суда
Эдуард Пальчыс

У лісце да жонкі блогер напісаў, што яму «добра чуваць сяброў», якія кожны дзень прыходзяць да будынка менскага суда.

Зняволены блогер, заснавальнік сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс напісаў у лісце, што яму «добра чуваць сяброў» і ён «неймаверна ўдзячны за такую Салідарнасць». Пра гэта nn.by распавяла яго жонка Вікторыя Шчукевіч.

Як кажа Вікторыя, Пальчыс перадае прывітанні і падзякі тым людзям, якія на чале са сустаршынём аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлам Севярынцам, лідарам «Маладога Фронту» Змітром Дашкевічам і лідарам прадпрымальнікаў Алесем Макаевым, падтрымліваюць яго, скандуючы ля будынка суда. Гэта скандаванне, як і гучная музыка, якую уключаў у сваім аўтамабілі іншы блогер, Антон Матолька, добра чуваць у залі пасяджэнняў.

Пальчыс таксама жартам просіць паберагчы сябе, каб ніхто не прастудзіўся на вуліцы, кажа Вікторыя.

І жонка, і сябры чакаюць магчымасці ўбачыць блогера на абвяшчэнні прысуду, якое можа адбыцца на наступным тыдні.

На пасяджэннях, якія прайшлі з пачатку суда, прысутнічала адвакатка Пальчыса Ганна Бахціна. Сваякоў Пальчыса ў суд не дапускалі.

Журналіст Анджэй Пачобут уважае, што затрыманы ў Расеі грамадзянін Беларусі Эдуард Пальчыс стаў разменнай манетай у беларуска-расейскіх палітычных гульнях. «Уладзімір Уладзіміравіч, глядзіце як мы змагаемся з русафобіяй! Нягледзячы на ўсе крыкі, прыціснулі галоўнага антырасейскага блогера да пазногця!» - іранічна пракаментаваў Пачобут.

Нагадаем, Пальчыса судзяць на закрытым працэсе ў абвінавачванні ў «распальванні варажнечы». Праваабаронцы лічаць суд палітычным, справу - надуманай, Пальчыса прызналі палітвязнем.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках