28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Камунальныя паслугі падаражэюць удвая

44
Экспэрт: Камунальныя паслугі падаражэюць удвая
Фота: tut.by

Пры гэтым рэальныя даходы насельніцтва будзе «з'ядаць» інфляцыя.

Са слоў першага намесніка міністра эканомікі Аляксандра Забароўскага, з 1 студзеня, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, адбудзецца павышэнне цэнаў жыллёва-камунальных паслуг прыблізна на 10 рублёў.

Наколькі хваравітым для насельніцтва будзе гэта павышэнне?

На гэтае пытанне «Радыё Рацыя» адказаў кажа кіраўнік праекта «Кошт Ураду» Уладзімір Кавалкін:

- Што датычыцца тарыфаў на «камуналку», то ўрад наогул да канца 2018 года плануе выйсці на 100 адсоткавую аплату паслуг ЖКГ. Гэта значыць, што ў найбліжэйшыя два гады варта чакаць, што камунальныя тарыфы вырастуць удвая. Так як цяпер, калі верыць заявам камунальнікаў, мы аплачваем усяго 50 адсоткаў, а астатняя частка субсідуецца з бюджэту.

Другі важны момант - разам з павышэннем «камуналкі» ўрад збіраецца выдаваць адрасныя сацыяльныя субсідыі тым, хто знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы, і аплачваць гэтыя рахункі не можа. Такія субсідыі будуць выдавацца ўсім, у каго рахункі ЖКГ складаюць 20 адсоткаў і больш ад усяго прыбытку. Без гэтай дапамогі сітуацыя яшчэ больш пагоршыцца.

- Паралельна з павышэннем тарыфаў будуць расці заробкі беларусаў?

- Налета яны наўрад ці вырастуць. Хоць у намінальным выразе могуць і падвысіцца, але ў рэальным (з улікам інфляцыі) застануцца альбо на старым узроўні, альбо нават знізяцца.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках