20 красавiка 2024, Субота, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патупчык пакляўся, што верне грошы за газ ужо сёння

7
Патупчык пакляўся, што верне грошы за газ ужо сёння
Уладзімір Патупчык
ФОТА: CTV.BY

Раней кіраўнік Мінэнэрга Беларусі заяўляў, што запазычанасць за газ без праблем аддадуць да 20 кастрычніка.

Улады Беларусі ў пятніцу, 21 кастрычніка, збіраюцца пералічыць даплату за расейскі газ, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на міністра энэргетыкі краіны Уладзіміра Патупчыка.

«Сёння пералічваем», - пракаментаваў міністр у кулуарах Расейскага энэргетычнага форуму ў Уфе.

Са слоў Патупчыка, сума недаплаты складае 281 млн. даляраў.

Нагадаем, у кастрычніку Расея і Беларусь дамовіліся пра шляхі выхаду з нафтагазавага канфлікту, што меўся сёлета. Першы крок насустрач Менск зрабіў, вярнуўшы старыя тарыфы на транзіт расейскай нафты. У адказ на гэта Расея аднавіла аб'ёмы яе паставак беларускаму боку. Таксама Менск да 20 кастрычніка павінен у поўным аб'ёме выплаціць запазычанасць за расейскі газ, агульная сума якой перавышае 300 млн даляраў.

Менавіта праз запазычанасць за пастаўкі газу, Расея прыняла пастанову аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь у трэцім квартале да 3,5 млн тон, што ўжо абышлося Беларусі ў 0,3% ВУП.

Разам з тым Беларусь гатовая заплаціць за газ ранейшымі цэнамі ў абмен на міжбюджэтную кампенсацыю ад Расеі, сродкі ад якой будуць выкарыстаны беларускім бокам перш за ўсё для паніжэння цаны газу для нацыянальных спажыўцоў. Плануецца, што цана газу для Беларусі з улікам субсідый у 2017-м годзе складзе блізу 6 тыс. расейскіх рублёў за тысячу кубаметраў (100 даляраў) супраць 132 даляраў сёлета.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках