28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Пальчыс: Настрой у мужа баявы

3
Вікторыя Пальчыс: Настрой у мужа баявы
Вікторыя Пальчыс
ФОТА: «Радыё Свабода»

У закрытым судзе над палітвязнем Эдуардам Пальчысам абвешчаны перапынак да 24 кастрычніка.

Вікторыя - жонка палітвязня, стваральніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса - падзялілася з сайтам palitviazni.info сваімі ўражаннямі ад працэсу.

- Працэс закрыты, а таму я не магу распавядаць пра нейкія дэталі працэсу, бо сама там выступала сведкай, - распавядае Вікторыя. - Адвакат таксама знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні інфармацыі. Але асабіста ў мяне склалася ўражанне, што справа - даволі аб'ёмная, а таму яе так доўга і разглядаюць. Таксама вельмі ўразіла падтрымка мужа, якую мы бачым. Штодня падчас суду людзі збіраюцца пад вокнамі Менскага гарадскога суда, гучаць словы падтрымкі.

- Эдуард напісаў вам, што чуе гэтую падтрымку?

- Так, і вельмі добра чуе ў зале суда. Асабліва, калі ў працэсе невялікая паўза, і ніхто не выступае з прамовамі. Тады наогул чуваць кожнае слова.

- Калі вас выклікалі ў суд у якасці сведкі, можа быць, атрымалася перакінуцца некалькімі словамі з мужам?

- Не, толькі поглядамі. І мне здалося, што Эдуард знаходзіцца ў добрым маральным стане. Ва ўсякім выпадку выглядае па-баявому, адчаю ў яго вачах я не ўбачыла.

- Якія вашы прагнозы аб канчатковай пастанове суда?

- Ёсць адчуванне, што ўсё будзе добра. Мяркую, што ўжо на наступным тыдні будзе прынятая нейкая пастанова.

Нагадаем, што Эдуард Пальчыс абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў паводле ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці) і ч.2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

25 жніўня 2016 годзе суд Цэнтральнага раёну Менску разгледзеў справу аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйную прадукцыю, змешчаную на сайце 1863х.com. У выніку закрытага судовага пасяджэння 9 артыкулаў, размешчаных на дадзеным сайце былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

14 кастрычніка пачаўся суд над Эдуардам Пальчыса, праваабаронцы ўжо прызналі блогера палітвязням.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках