25 красавiка 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карты з чыпам для беларусаў пачнуць выпускаць у 2018 годзе

24
Карты з чыпам для беларусаў пачнуць выпускаць у 2018 годзе
Кадр з фільма «ПЯТЫ ЭЛЕМЕНТ»

У менскім Уруччы плануюць вырабляць нацыянальныя ID-карты і пашпарты з біяметрычнымі звесткамі.

Пра гэта паведамляе сайт «СБ - Беларусь Сегодня» са спасылкай на словы дырэктара РУП «Крыптатэх» Дзяржзнаку Аляксандра Рака.

Са словаў Аляксандра Рака, новая вытворчасць будзе пабудаваная ў Менску ў мікрараёне Уручча. Цяпер яна знаходзіцца на стадыі праектавання. Чакаецца, што крэдыт пад рэалізацыю праекта выдзеліць Банк Развіцця.

- Працэс будоўлі пачнём у наступным годзе, там зведзеныя ў адно месца вытворчасць ID-карт, пашпартоў і іх персаналізацыя. Тут жа будуць выпускацца і мікраэлектронныя элементы для такіх дакументаў - інлеі. Мы станем вырабляць антэны друкаваным спосабам і ўклейваць туды імпартныя чыпы, на які будзе рабіцца запіс якіх-небудзь ID-дадаткаў.

Цяпер на прадпрыемстве працуюць над дызайнам будучых пластыкавых дакументаў. Тут таксама падрыхтавалі і магчымыя ўзоры нацыянальных пашпартоў з убудаваным у вокладку чыпам.

«Крыптатэх» Дзяржзнаку ўжо закупіў спецыяльнае друкаванае абсталяванне, на якім адпрацоўваюцца новыя тэхналогіі. Напрыклад, выкарыстоўваецца беларуская распрацоўка - токаправодная фарба з утрыманнем срэбра, распрацаваная супольна з Інстытутам хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі. Фарба з'яўляецца правадніком элементаў антэны, якая працуе ў звязку з чыпам, яна ўспрымае сігнал счытвальнай прылады.

Раней аб з'яўленні «мульціпаспартоў» паведамляў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. Невялікая картка аб'яднае ў сабе электронны пашпарт з ідэнтыфікацыяй і разліковую сістэму, куды ўвойдуць карта сацыяльнага страхавання, розныя аплатныя інструменты, якія будуць узаемадзейнічаць з АРІП.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках