26 красавiка 2024, Пятніца, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка: Магу законна знаходзіцца з нацыянальнай сімволікай ва ўсякім месцы

4
Актывістка: Магу законна знаходзіцца з нацыянальнай сімволікай ва ўсякім месцы
Фота: «Наша Ніва»

Актывістку Наталлю Саматыю аштрафавалі за ўдзел у акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга».

Суд Маскоўскага раёна Менска аштрафаваў актывістку Наталлю Саматыю на 50 базавых адзінак - 1050 рублёў ($525) за ўдзел у акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга». Такую пастанову 21 кастрычніка прыняў суддзя Віктар Казак, паведамляе ПЦ «Вясна».

Актывістку абвінавацілі ў тым, што яна 19 верасня з 19.00 да 20.00 удзельнічала ў пікеце на вуліцы Кастрычніцкай у Менску «з мэтай публічнага выказвання свайго стаўлення да 25-й гадавіны з дня надання бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» статусу дзяржаўных сімвалаў. Пры гэтым яна трымала ў руцэ бел-чырвона-белы сцяг, выкрыквала лозунг «Жыве Беларусь». Тым самым Наталля парушыла ўстаноўлены парадак правядзення пікетавання, прадугледжаны законам «Аб масавых мерапрыемствах».

Паводле вынікаў судовага паседжання Наталля Саматыя прызнаная вінаватай у парушэнні ч.3 арт.23.34 КаАП (удзел у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства паўторна цягам аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне).

«Я не прызнала сябе вінаватай. Пацвердзіла, што была на акцыі, бо з'яўляюся грамадзянкай Беларусі і жыхаркай Менска, нарадзілася і вырасла тут і ўважаю законным знаходзіцца ва ўсякім месцы», - пракаментавала пастанову суда Наталля Саматыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках