29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ забараніла ўезд ва Украіну Наташы Каралёвай

50
СБУ забараніла ўезд ва Украіну Наташы Каралёвай
НАТАША КАРАЛЕВА
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

Расейскай спявачцы забаранілі ўезд ва Украіну на 5 гадоў «за дзеянні, якія супярэчаць інтарэсам краіны».

Служба бяспекі Украіны (СБУ) забараніла ўезд ва Украіну на пяць гадоў расейскай спявачцы Наташы Каралёвай, паведаміў лідар партыі «Братэрства» Дзмітрый Карчынскі на сваёй старонцы ў Facebook, спасылаючыся на адказ СБУ на дэпутацкі запыт ягонай жонкі - народнага дэпутата ад Радыкальнай партыі Аксаны Карчынскай.

«СБУ на пяць гадоў забараніла ўезд ва Украіну Наташы Каралёвай (сапраўднае прозвішча Парывай)...Цяпер трэба заняцца дырэктарамі Кастрычніцкага палаца і палаца «Україна», якія падавалі сцэну спевакам і танцорам акупантаў», - напісаў Карчынскі.

Як сказана ў адказе СБУ, пастанова аб забароне ўезду была прынятая 12 кастрычніка 2016 года.

Спікер спецслужбы Алена Гітлянская пацвердзіла ў Facebook, што гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. «За дзеянні, якія супярэчаць інтарэсам краіны», - патлумачыла яна «Украінскай праўдзе» матывы пастановы СБУ.

Наталля Каралева нарадзілася ў Кіеве, але з'яўляецца грамадзянкай Расеі. У інтэрв'ю радыёстанцыі «Гаворыць Масква» ў верасні 2014 года яна распавядала, што ніколі не была грамадзянкай Украіны. «Я, у свой час, у 1989 годзе, з'ехала з Кіева ў Маскву. Гэта была адзіная дзяржава СССР. І я адразу атрымала расейскі пашпарт», - казала яна.

Аналізуючы падзеі ва Украіне, яна тады сказала, што «падзяляла пункт гледжання» людзей, якія выйшлі на «першы Майдан» у 2013 годзе, пасля збіцця студэнтаў. «Па-першае, яны выйшлі за дзяцей. Па-другое, людзі стаміліся ад сталай нейкай хлусні. Не кажучы пра тое, што немагчыма было рабіць бізнэс. Усе адбіралася. Быў канкрэтны і жорсткі рэкет», - апісвала яна матывы сваіх знаёмых, якія ўдзельнічалі ў пратэстах. Сітуацыю на Майдане яна назвала «тупіковай», паколькі ў рэвалюцыі, на яе думку, не было лідара.

Каралева тады сказала, што ёй «баліць за ўсё тое, што адбываецца» паміж Украінай і Расеяй: «Зразумела, што гэта нейкія тэхналогіі, зразумела, але цкаваць і замбаваць нельга было. Як бы там не было, усё адно мы ўсё жыццё жылі па суседству. Мы ўсё адно змяшаныя».

14 снежня 2016 года спявачка планавала даць сольны канцэрт у Кіеве. Афіша мерапрыемства была размешчаная на сайце Нацыянальнага палаца мастацтваў «Україна».

Раней спявачка заявіла, што, быўшы ўкраінкай, была б шчаслівая рэпрэзентаваць РФ на «Еўравізіі» ў Кіеве «для адраджэння дружбы брацкіх народаў».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках