29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Год мы з Марынай пражылі як у раі

14
Мікалай Статкевіч: Год мы з Марынай пражылі як у раі
Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч

Улады хочуць знесці дом лідара беларускай апазіцыі і ягонай жонкі.

Палітык Мікалай Статкевіч і ягоная жонка Марына Адамовіч атрымалi паведамленне з праектнага інстытута «Белдзіпразем» аб тым, што іх прыватны дом «уваходзіць у межы зямельнага пляца» для «будаўніцтва аб'екта «Забудова мікрараёна Лошыца-5».

Дом размешчаны ў прыватным сектары мікрараёна Лошыца і належыць Марыне Адамовіч. Пасля вызвалення з турмы ў ім пражывае таксама Мікалай Статкевіч.

Як паведамляе «Радыё Свабода», яшчэ летась Менгарвыканкам апублікаваў пералік вуліц і дамоў у прыватным сектары Лошыца, якія не траплялі ў пералік месцаў для новай забудовы.

Тым часам «Белдзіпразем» у лісце ўдакладняе, што заказчыкам будаўніцтва ў Лошыцы-5 з'яўляецца ўправа капітальнага будаўніцтва Ленінскага раёна. А пастанову для выбару пляцу для забудовы і «ўнясення зменаў» прыняла адпаведная камісія Менгарвыканкама 13 верасня 2016 года. Пастанову зацвердзіў старшыня гарвыканкама Андрэй Шорац 15 верасня.

Прыватны дом і сад на пляцы Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча павінны быць знесены паводле горадабудаўнічага плана, куды тэрмінова ўнеслі змены.

Мікалай Статкевіч мяркуе, што такім чынам вышэйшыя ўлады помсцяць яму за арганізацыю 12 верасня вулічнай акцыі пратэсту «Патрабуем сапраўдных выбараў» - пастанову аб зносе дома Менгарвыканкам прыняў на наступны дзень, 13 верасня.

Палітык кажа, што гэта новая форма ціску на яго за актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Праз нявыплачаныя штрафы, накладзеныя на палітыка за вулічныя акцыі пратэсту, Мікалая Статкевіча пазбавілі правоў на кіраванне аўтамабілем, заблакавалі нумар мабільнага тэлефона, вылічваюць палову вайсковай пенсіі.

«У гэтай улады лагерная свядомасць - пазбавіць чалавека ўсяго добрага, што ў яго ёсць. Пасля турмы апынуцца тут, у гэтым доме, дзе сад, зямля, кветкі - гэта як апынуцца ў раі. Цэлы год я пражыў у раі, гэта было, і гэтага ўжо ніхто не адбярэ», -кажа палітык.

Мікалай Статкевіч заявіў, што ні гэтыя меры, ні іншае ціск з боку ўладаў не спыніць яго палітычнай дзейнасці.

Начальнік аддзела перспектыўнага будаўніцтва УКСу Ленінскага раёна Таццяна Сідарава паведаміла, што выбар новага ўчастка пад будаўніцтва адбываўся па запыце Мінгарвыканкама. Ад іншых каментароў чыноўніца адмовілася.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках