24 красавiка 2024, Серада, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу дацэнта, запярэчыць даішніку, зноў адправілі на дапрацоўку

13
Справу дацэнта, запярэчыць даішніку, зноў адправілі на дапрацоўку
ФОТА З САЙТА ZEFAT.MUNI.IL

Пастанову суда павінны былі абвясціць сёння.

Суд Савецкага раёну Менску адправіў на дапрацоўку справу аб адміністрацыйным правапарушэнні дацэнта БДУ Дзмітрыя Гомана, які зрабіў заўвагу інспектарам ДАІ за тое, што тыя здымалі на мабільны тэлефон кіроўцаў, піша tut.by.

Нагадаем, канфлікт выкладчыка БДУ і інспектараў ДАІ Савецкага раёна Менска адбыўся 17 верасня, недалёка ад Камароўскага рынку. Дзмітрый Гоман зрабіў заўвагу супрацоўнікам ДАІ, якія здымалі правапарушэнні на тэлефон.

У выніку інспектары затрымалі выкладчыка. Дзмітрый правёў два дні на Акрэсціна, а 19 верасня ў судзе даведаўся, што ягоная справа накіраваная на дапрацоўку.

Праз месяц, 19 кастрычніка, у судзе Савецкага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнага правапарушэння выкладчыка. Са слоў Дзмітрыя, новы пратакол не моцна адрозніваўся ад таго, што было напісана ў дакуменце першапачаткова.

Пастанову суда павінны былі абвясціць сёння. Аднак справу зноў адправілі на дапрацоўку ў Савецкі РУУС, даўшы на гэта 2 тыдні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках