24 красавiка 2024, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскай кнігарні прадаюць кнігу з баевіком Матаролам

33
У менскай кнігарні прадаюць кнігу з баевіком Матаролам
ФОТА: BELSAT.EU

Наведвальнікаў кнігарні «Светач» абурыла кніга з выявай тэрарыста на вокладцы.

Наведвальнікі кнігарні «Светач» у Менску звярнулі ўвагу, што ў краме свабодна прадаецца кніга расейскага аўтара Захара Прылепіна «Всё, что должно разрешиться...» з выявай баевіка Матаролы на вокладцы, паведамляе «Белсат».

Побач з Матаролам можна распазнаць таксама кіраўніка «ДНР» Аляксандра Захарчанку ды іншых баевікоў-тэрарыстаў.

Захар Прылепін - расейскі аўтар з нацыянал-бальшавіцкімі поглядамі. З канца мінулага года Прылепін з'яўляецца дарадцам кіраўніка «ДНР» Аляксандра Захарчанкі.

У ліпені 2015 года ўкраінскія пісьменнікі Юры Андруховіч і Сяргей Жадан адмовіліся ўдзельнічаць у дыскусіі з Захарам Прылепіным, якая павінна была адбыцца на літаратурным фестывалі ў Нямеччыне. Жадан адзначаў, што ўважае за бессэнсоўнае дыскутаваць з «адным з расейскіх пісьменнікаў, прыхільнікамі «Наваросіі», які пасля паездак на Данбас піша тэксты пра гераічныя бойкі і ўпарта кляйміць кіеўскую хунту».

Баявік Матарола - адзін з лідараў баевікоў «ДНР». Матарола родам з Рэспублікі Комі ў Расеі. 16 кастрычніка ён загінуў ад выбуху ў ліфце дома, дзе жыў.

Служба бяспекі Украіны вінаваціла Матаролу ў здзеках, катаваннях і публічных расстрэлах людзей. Са слоў кіраўніка следчай управы СБУ Васіля Воўка, вызваленыя закладнікі сведчаць аб тым, што Матарола «проста падыходзіў і з пісталета забіваў людзей».

Фото: belsat.eu
Фото: belsat.eu
Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках