20 красавiка 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар ААН: Удары па Алепа - злачынства гістарычнага маштабу

4
Камісар ААН: Удары па Алепа - злачынства гістарычнага маштабу
ФОТА: EURO-OMBUDSMAN.ORG

Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека асудзіў бамбаванні цывільнага насельніцтва.

Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Зэід Раад Зэіда-Аль Хусэйн назваў аблогу і авіяўдары па сірыйскім Алепа злачынствам гістарычнага маштабу.

У заяве камісара згадваюцца абстрэлы заходняй часткі горада паўстанцамі, але гаворыцца, што прычынай пераважнай большасць смерцяў сярод цывільнага насельніцтва сталі бамбаванні, паведамляе ВВС.

«Узброеныя групы апазіцыі прадаўжаюць абстрэл заходняга Алепа, прычына пераважнай большасці смерцяў сярод цывільнага насельніцтва - гэта невыбіральныя авіяўдары», - заявіў камісар, назваўшы тое, што адбываецца ў Сірыі злачынствам гістарычнага маштабу. Адказных за гібель цывільных жыхароў краіны камісар не назваў.

Сітуацыю ў Алепа ў пятніцу раскрытыкаваў прадстаўнік брытанскага МЗС Тобіяс Элвуд. Ён, у адрозненне ад камісара ААН, усклаў віну на Расею.

«Расея, вы робіце толькі горш, а не дапамагаеце выправіць сітуацыю», - заявіў Элвуд.

Многія заходнія лідары называюць бамбаванні Алепа вайсковым злачынствам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках