17 красавiка 2024, Серада, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістка «Прессболa»: Ёсць рызыка сесці ў глыбокую лужыну пры арганізацыі Еўрапейскіх гульняў

15
Журналістка «Прессболa»: Ёсць рызыка сесці ў глыбокую лужыну пры арганізацыі Еўрапейскіх гульняў
ФОТА: K-FLEX.BY

Таццяна Лукашэвіч засумнявалася ў патрэбе правядзення Еўрапейскіх гульняў у Беларусі.

Журналістка газеты «Прессбол» Таццяна Лукашэвіч выказала ўстурбаванасць тым фактам, што правядзенне другіх Еўрапейскіх гульняў ЕАК даверыў Беларусі.

- Азербайджан правёў першыя Еўрапейскія гульні з помпай, цырымоніі адкрыцця і закрыцця былі вельмі маляўнічымі і дарагім відовішчам. Краіна-гаспадыня другіх Еўрапейскіх гульняў Галандыя зразумела, што гэта ёй не патрэбна, і што параўнанні з Азербайджанам яна ўсё адно не вытрымае. Адкліканне права правядзення адбылося праз месяц пасля яго атрымання. Гульні застаюцца безгаспадарнымі, нават гучыць тэзіс, што першыя Еўрапейскія гульні стануць апошнімі. І раптам з'яўляецца варыянт Беларусі... У мяне такое адчуванне, што Беларусі гэтыя гульні навязваюць, і краіна ўжо не мае магчымасці ад іх адмовіцца.

Сродкі на гэта давядзецца шукаць немалыя. Можа, ёсць гарантыя атрымання нейкага бязвыплатнага крэдыту пад гэтую справу, але ўсё адно існуе рызыка сесці ў глыбокую лужыну пры арганізацыі Еўрапейскіх гульняў, асабліва калі мы пацягнемся за Азербайджанам, - мяркуе Лукашэвіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках