29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Балыкін: Пошук дармаедаў дорага каштавацьме ўладам

31
Сяргей Балыкін: Пошук дармаедаў дорага каштавацьме ўладам

Эканаміст перакананы, спагнанне грошай з дармаедаў каштавацьме дзяржаве даражэй, чым сам падатак.

Год дзеяння Дэкрэта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», вядомага як «Дэкрэт аб дармаедах», не прынёс чаканых урадам даходаў у бюджэт, мяркуе эканаміст Сяргей Балыкін. Пошук дзесяці тысяч дармаедаў - гэтую лічбу цяпер называе Міністэрства падаткаў і збораў - і спагнанне з іх грошай, абыдзецца дзяржаве можа нават і даражэй, чым сам падатак на дармаедства, мяркуе экспэрт.

- Просты разлік - кожны дармаед павінен заплаціць 150 даляраў. Лукашэнка казаў пра 400 тысяч дармаедаў, гэта, здаецца, блізу 60 млн даляраў. Гэта вельмі невялікія грошы ў бюджэце. Так гэта планавалася. А напраўду цяпер падатковая інспекцыя кажа пра 10 тысяч дармаедаў, а гэта паўтары мільёны даляраў, - увогуле смешная лічба для бюджэту, - цытуе Балыкіна «Радыё Рацыя».

24 кастрычніка ў Беларусі ўваходзяць у дзеянне новыя палажэнні Закона аб занятасці насельніцтва. Ён абавяжа беспрацоўных самастойна шукаць працу, прыходзіць на перамовы з працадаўцам цягам двух дзён з моманту атрымання накіравання, хадзіць на біржу за гэтым накіраваннем. Беспрацоўны нясе адказнасць за парушэнне заканадаўства аб занятасці. Напалову скарочаны максімальны перыяд знаходжання на ўліку ў якасці беспрацоўнага- з 36 да 18 месяцаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках