20 красавiка 2024, Субота, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два беларускія спецыялісты патрапілі ў топ-10 найлепшых трэнераў КХЛ

Два беларускія спецыялісты патрапілі ў топ-10 найлепшых трэнераў КХЛ
ФОТА: ALLUFA.RU

У дзясятку трапілі Аляксандр Андрыеўскі і Андрэй Скабелка.

«Спорт-Экспрэс» разам з Кантынентальнай хакейнай лігай і Mastercard прадаўжае спецыяльную рубрыку, прысвечаную расейскаму хакею.

У новым матэрыяле журналісты прадставілі сваю версію топ-10 найлепшых трэнераў лігі. Прыемна, што ў дзясятку трапілі два беларускія настаўнікі - Аляксандр Андрыеўскі («Адмірал») і Андрэй Скабелка («Сібір»), пішуць naviny.by.

Вось якія аргументы на карысць нашых суайчыннікаў падае выданне.

Аляксандр Андрыеўскі (працаваць на Далёкім Усходзе няпроста не толькі праз геаграфічныя абставіны - утрымліваць лідараў не ўдаецца ні «Амуру», ні «Адміралу». Але калі хабараўцы ўжо традыцыйна не трапляюць у плэй-оф, то ў «маракоў» усё з гэтым ідзе лепей, і апошні поспех звязаны акурат з імем беларускага трэнера Аляксандра Андрыеўскага.У яго выдатна атрымліваецца раскрываць хакеістаў, ад якіх мала хто чакаў сур'ёзнага прагрэсу: у мінулым годзе свой найлепшы сезон у кар'еры выдалі Кузняцоў і Падшэндзялаў і летам перабраліся ў маскоўскае «Дынама», а цяпер у лік зорак КХЛ выбіліся тэхнічны форвард Ткачоў і славенец Саболіч).

Андрэй Скабелка (поспех галоўнай «Папялушкі» КХЛ апошніх сезонаў быў бы немагчымы без беларускага трэнера, якому варта аддаць пальму першынства ў адной важнай намінацыі: найлепш за яго выціскаць максімум з хакеістаў у лізе не ўмее ніхто. Кугрышаў, Важыганаў, Шалуноў, Саннікаў, Шумакоў - за тры гады ў «Сібіры» Скабелка давёў адразу некалькіх хакеістаў да нацыянальнай каманды, прынамсі, узроўню Еўратура, на жаль, шэраг траўм новасібірцаў, памножаны на бесперапынныя фінансавыя праблемы, у гэтым сезоне адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы «Усходу» - але віну Скабелкі ў гэтай сітуацыі адшукаць даволі цяжка).

Таксама ў топ-10 патрапілі: Сяргей Арэшкін («Дынама-Масква»), Вячаслаў Буцаеў («Сочы»), Зінэтула Білялетдзінаў ( «Ак Барс»), Алег Знарок (СКА), Ігар Захаркін («Салават Юлаеў»), Дзмітрый Квартальнаў (ЦСКА), Петэрыс Скудра ( «Тарпеда»), Ілля Вараб'ёў («Металург-Магнітагорск).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках