29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адмовілася выдаць Украіне Кольчанку

2
Расея адмовілася выдаць Украіне Кольчанку
ФОТА: DEPO.UA

У адказе міністэрства юстыцыі РФ гаворыцца, што асуджаны паводле абвінавачвання ў тэрарызме ўкраінец Аляксандр Кольчанка - грамадзянін Расеі.

Міністэрства юстыцыі РФ адмовіла Украіне ў выдачы ўкраінца Аляксандра Кольчанкі, асуджанага расейскімі ўладамі да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў тэрарызме.

Пра гэта паведаміў у Facebook намеснік міністра юстыцыі Украіны Сяргей Петухоў. Ён таксама апублікаваў адказ расейскага мінюста.

У дакуменце гаворыцца, што Кольчанка нібыта атрымаў расейскае грамадзянства, а таму не можа быць перададзены Украіне ў адпаведнасці з Канвенцыяй аб перадачы асуджаных асоб ад 1983 года.

Сёння раніцай з тым жа матываваннем паступіў адказ на запыт аб перадачы Украіне рэжысёра Алега Сянцова, піша «Гордан».

У траўні 2014 года ў Сімферопалі былі арыштаваныя чацвёра мясцовых праўкраінскіх актывістаў: Генадзь Афанасьеў, Аляксей Чырній, Аляксандр Кольчанка і кінарэжысёр Алег Сянцоў. У жніўні 2015 года расейскі суд прызнаў іх вінаватымі ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме і падпале офісаў дзвюх партый у Сімферопалі.

Афанасьеў і Чырній пагадзіліся супрацоўнічаць са следствам і атрымалі па сем гадоў турмы. Сянцоў быў прысуджаны да 20 гадоў пазбаўлення волі, Кольчанка - да 10 гадоў.

21 кастрычніка 2016 года стала вядома, што Расея адмовілася перадаваць Украіне Сянцова ў рамках Канвенцыі аб перадачы асуджаных асоб 1983 года, спасылаючыся на тое, што ў яго расейскае грамадзянства. Пры гэтым у сакавіку 2016 года ў дакладзе расейскага амбудсмэна гаварылася, што прававая нявызначанасць у дачыненні да грамадзянскай прыналежнасці Сянцова і Кольчанкі «была ліквідаваная і прызнанае іх ўкраінскае грамадзянства».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках