25 красавiка 2024, Чацвер, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краўчук: Нармандскі фармат нагадвае клуб сустрэч

2
Краўчук: Нармандскі фармат нагадвае клуб сустрэч
Леанід Краўчук
ФОТА: NV.UA

Перамовы ў нармандскім фармаце нагадваюць клуб сустрэч, бо не падмацаваныя ніякімі дакументамі.

Адны і тыя ж дамоўленасці, узгодненыя ў нармандскім фармаце ў Бэрліне, кожны з лідараў трактуе па-рознаму, заявіў першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук.

Пра гэта Краўчук сказаў у эфіры тэлеканала «112 Украіна».

«Дрэнна, што нармандскі фармат працуе без дакументаў. Гэта нагадвае клуб сустрэч. Сабраліся, пагаварылі, тлумачаць усе па-рознаму, як каму выгадна. Цікавая рэч: нармандскі фармат збіраецца, а пастановы прымаюць у Менску службовыя асобы, якія не з’яўляюцца кіраўнікамі дзяржаў», - заявіў першы прэзідэнт.

Ён таксама адзначыў, што наўрад ці найбліжэйшым часам зменіцца фармат перамоў аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

«Можа далучыцца ці Вялікабрытанія, ці Польшча, ці хто-небудзь з краін Прыбалтыкі... Але Пуцін хоча, каб была менавіта Нямеччына і Францыя. Калі прачытаеце «Вайну і мір», то ўбачыце, што гувернанткі там французскія, а ў гісторыі Расеі былі імператары нямецкага паходжання. Расея хоча прыцягнуць тых, хто з ёй гістарычна звязаны», - сказаў ён.

19 кастрычніка ў Бэрліне прайшлі перамовы лідараў нармандскага фармату. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуціні кіраўнік Францыі Франсуа Аланд дамовіліся распрацаваць праект дарожнай карты Данбасу, увесці паліцэйскую місію АБСЕ на акупаваныя тэрыторыі, а таксама абмеркавалі пытанне правядзення мясцовых выбараў.

Вайсковы канфлікт на ўсходзе Украіны паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі пачаўся ў красавіку 2014 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках