19 красавiка 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт «Белавія» вярнулi ў Кіеў

29
Самалёт «Белавія» вярнулi ў Кіеў

Экіпажу было заяўлена, што ў выпадку невыканання каманды ў паветра будуць паднятыя знішчальнікі.

Самалёт «Белавія», які вылецеў з Кіева ў Менск 21 кастрычніка, на патрабаванне ўкраінскага авіядыспетчара быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету. Экіпажу было заяўлена, што ў выпадку невыканання каманды ў паветра будуць паднятыя знішчальнікі. Пра гэта паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

21 кастрычніка 2016 года самалёт Боінг 737-800 (бартавы нумар EW-456PA) авіякампаніі «Белавія», які выконваў рэйс В2-840 маршрутам Жуляны (Кіеў) - Менск, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт вылету. На борце знаходзілася 136 пасажыраў і 6 чальцоў экіпажа, піша tut.by.

З кіеўскага аэрапорта самалёт вылецеў паводле раскладу а 15.25.

«А 15.36 за 50 кіламетраў да ўваходу ў паветраную прастору Беларусі камандзіру паветранага судна паступіў загад ад дыспетчара ўправы паветранага руху раённага цэнтра «Кіеў», які ўваходзіць у дзяржаўнае прадпрыемства абслугоўвання паветранага руху «Украерорух», аб неадкладным вяртанні ў аэрапорт вылету без тлумачэння якіх-небудзь прычын. Таксама было заяўлена, што ў выпадку невыканання каманды ў паветра будуць паднятыя знішчальнікі. Камандзір паветранага судна выканаў паступіўшы загад і а 15.37 прыступіў да зніжэння», - паведамляе прэс-служба кампаніі.

А 15.55 самалёт авіякампаніі прызямліўся ў «Жулянах». З борта паветранага судна праваахоўнымі органамі Украіны быў зняты адзін пасажыр, грамадзянін Арменіі.

Пасля дазапраўкі а 16.37 рэйс В2-840 вылецеў у Менск і паспяхова прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» а 17.33 паводле мясцовага часу.

Беларускі авіяперавознік адзначае, што праваахоўныя органы Украіны адпусцілі знятага з рэйса пасажыра - ён вылецеў у Менск а 19.00 рэйсам B2-830 авіякампаніі «Белавія».

Авіякампанія «Белавія» мае намер патрабаваць з ГП «Украерорух» кампенсацыі выдаткаў, звязаных з вяртаннем самалёта ў міжнародны аэрапорт «Жуляны».

Кіраўніцтва авіякампаніі выбачаецца перад пасажырамі за нязручнасці.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках