18 красавiка 2024, Чацвер, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэтым пераможам»: Вайсковыя святары РПЦ здзейснілі крыжовы ход на самалёце

29
«Гэтым пераможам»: Вайсковыя святары РПЦ здзейснілі крыжовы ход на самалёце
ФОТА: ТАСС

Маршрут «праваслаўнага палёту» пралягаў над Чэлябінскай вобласцю.

Вайсковыя святары Цэнтральнай вайсковай акругі (ЦВА) на самалёце ВКС Расеі Ту-134 УБЛ упершыню здзейснілі паветраны крыжовы ход. Маршрут праваслаўнага палёту пралягаў над Чэлябінскай вобласцю, паведамляе ТАСС.

«У Чэлябінску праходзіць збор вайсковага духавенства на базе Чэлябінскага найвышэйшай вайсковай авіяцыйнай каманднай вучэльні штурманаў. Нам прыйшла ідэя правесці паветраны крыжовы ход. На самалёце Ту-123 УБЛ знаходзілася больш за 30 святароў, якіх падтрымаў сваёй прысутнасцю мітрапаліт Чэлябінскі і Залатавустаўскі Нікадзім», – сказаў кіраўнік аддзела працы з вернікамі-вайскоўцамі Штаба ЦВА Ігар Агафонаў.

На борт з сабой святары ўзялі абраз і мошчы святога Георгія Пераможцы. «Такое адбываецца ўпершыню, а паколькі заступнікам вайсковага саслоўя з'яўляецца святы вялікапакутнік Георгій Пераможца, мы ўзялі з сабой часцінкі ягоных мошчаў. Увесь палёт мы чыталі акафіст Георгію, прасілі яго, каб нашы вайскоўцы праходзілі службу лёгка, каб зямля была слаўная, каб усе мы жылі ў міры і шчасліва. Мы асвяцілі Чэлябінскую зямлю нябесным добраславеннем, малітвай з паветра», – сказаў мітрапаліт Нікадзім, дадаўшы, што тэрміновую службу ў войску ён праходзіў у ВПС.

Незвычайны крыжовы ход доўжыўся каля 2 гадзінаў на вышыні 3,5 тысячы метраў. Ту-134 УБЛ здзейсніў палёт з авіябазы Шагол, а маршрут пралягаў над усёй Чэлябінскай вобласцю – над Чэлябінскам, Магнітагорскаю, Залатавустам, Траецкім і Усць-Катавам.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках