16 красавiка 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стары Ольса»: Нашы амерыканскія фанаты збіраюцца ў Беларусь

2
«Стары Ольса»: Нашы амерыканскія фанаты збіраюцца ў Беларусь

Амерыканцаў захапіла сярэднявечная рамантыка ВКЛ у інтэрпрэтацыі легендарнага беларускага гурта.

Пра гэта ўдзельніца гурта «Стары Ольса» і аўтарка праекта «Medieval classic rock» Марыя Шарый апавяла «Белсату».

– За вашым турам сачыла ўся публіка. Як вы надумалі выбрацца за мяжу?

– Нас знайшла нашая тур-мэнэджарка. Паглядзела ў Youtube, потым напісала нам ліст, што яна хацела б намі заняцца і каб мы паехалі на гастролі ў ЗША.

– Гэта значыць, спачатку быў якасны прадукт, які заўважылі?

– Гэта была прапанова, якая ўзнікла з запыту і праглядаў відэа. Гэтаму паспрыяла ТВ-шоу, «Легенд лайф», дзе мы гралі на старадаўніх інструментах рок-класіку. Пасля гэтага ўсё закруцілася. Зацікавіліся амерыканцы. Прыходзіла шмат лістоў, дзе набыць альбом, дзе паслухаць, калі вы прыедзеце ў ЗША.

– Тады вы рызыкнулі прабівацца? Вы не чакалі прапановы грошы-квіткі, прыязджайце?

– Проста такія рэаліі, што ніхто не прыйдзе і не дасць табе грошай.

Тут мода на краўдфандынг.

Паступіла прапанова з адной амерыканскай кампаніі выпусціць альбом. Так склалася, што мы хацелі і ў ЗША, і выпусціць альбом, але на ўсё ў нас не было грошай. Мы пастанавілі, што калі ёсць запыт, то класна выдаць альбом усім светам. Праект, нягледзячы на тое, што скончаны, праца прадаўжаецца. Дагэтуль рассылаем падарункі.

– Ці праўда, што вам дапамагалі не толькі і не столькі беларусы, а далёкія замежнікі?

– 60% спонсараў – гэта жыхары ЗША. Ім спадабалася ідэя. Іх захапіла тое, што гэта знаёмыя мелодыі, сыграныя на незвычайных інструментах.

– Вам не было складана, як адзінай жанчыне ў групе, прабіваць сцяну? Усе былі салідарныя і былі гатовыя дапамагаць?

– Можа, не сціпла, але я найбольш прасунутая, што тычыцца інтэрнэт-працэсаў у нашым гурце, і таму гэта ляжыць на мне. Не раз мне даводзілася прабіваць сцяну сярод сваіх музыкаў, а потым дзейнічаць. Бо з некаторымі працэсамі астатнія не знаёмыя, даводзілася тлумачыць самае простае.

– А сам тур як прайшоў? Былі расчараванні?

– Не было расчараванняў, бо гэта першая паездка. Гэта першыя ўражанні, самыя моцныя. Мы атрымалі вельмі вялікі досвед.

Мы выступілі ў дваццаці штатах. Было каля 50 канцэртаў. Я не магу дакладна падлічыць, ці мы паставілі свой рэкорд. Было складана, бо ў нас не было такіх вялікіх гастроляў. Нас прасілі вярнуцца і не разваліцца. Але паездка нас з'яднала.

– А што наконт атмасферы, ці зразумелі вас амерыканцы?

– Для іх гэта было ўнікальна, і жывы прыклад таго, што яны вывучаюць і робяць, што група рэальна прапануе гістарычную музыку той часіны на копіях старадаўніх інструментаў. Да нас падыходзілі і казалі, што мы першыя, хто на рэнесансных фестывалях грае рэнесансную музыку. Ай лав іт соу мач!

У пачуццях публіка больш шчырая. Ёсць штаты, дзе людзі больш закрытыя, але пасля канцэрта яны ўсё адно падыходзілі і казалі, што ім падабалася.

Нашы амерыканскія фанаты збіраюцца ў Беларусь, таму што іх так гэта захапіла!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках