29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Ваяўнічасць Расеі – толькі хранічная хвароба, а не адраджэнне

8
The Economist: Ваяўнічасць Расеі – толькі хранічная хвароба, а не адраджэнне

Час, неабходны каб упаў «калос на гліняных нагах», працуе на карысць Захаду.

Канкурэнт Барака Абамы ад рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах у 2012 годзе Міт Ромні калісьці назваў Расею "галоўным геапалітычным спаборнікам Амерыкі". Сам Абама сцвярджаў, што халодная вайна скончылася 20 гадоў таму. Але, як мяркуе рэдакцыя The Economist (пераклад – liga.net), словы Ромні сталіся прароцкімі – Дональд Трамп з'яўляецца "практычна адзіным амерыканцам, які бачыць у Расеі хаўрусніка".

Кожны тыдзень Уладзімір Пуцін знаходзіць новыя спосабы напалохаць увесь свет: на мінулым тыдні ён перамясціў ядзерную зброю да межаў Польшчы і Літвы, на гэтай – скіраваў групу авіяносцаў у Паўночнае мора і да Ла-Манша, піша выданне.

Пуцін пагражае збіць любы амерыканскі самалёт, які накіроўваецца ў Сірыю, падкрэслівае выданне.

Не засталіся без крытыкі і расейскія СМІ. "Нясціплыя паводзіны" павінны весці да "ядзернай наступстваў", – папярэджвае галоўны прапагандыст Крамля Дзмітрый Кісялёў.

Але Расея не ўступіць у вайну з Амерыкай, мяркуе ангельскі штотыднёвік. "Гэтыя словы – толькі выхвальба", – піша The Economist.

Аўтары артыкула падкрэсліваюць, што першым крокам да разумення сутнасці пагрозы з боку Расеі з'яўляецца ўсведамленне таго, што "ваяўнічасць РФ – гэта не прыкмета адраджэння, гэта хранічная, знясільвальная хвароба".

Расея сёння сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі ў эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сферах, а насельніцтва краіны імкліва старэе і да 2050 года, верагодна, скароціцца на 10%. Калі ў пачатку "кіравання" Пуціна эканоміка пачала расці, адзначае выданне, то цяпер назіраецца "істотны заняпад". Вінаватыя ў гэтым часткова санкцыі, часткова – карупцыя і зніжэнне коштаў на нафту.

"Крэмль пастанаўляе, каму станавіцца багатым", – гаворыцца ў артыкуле.

Як піша The Economist, Амерыка павінна прадаўжаць перамовы, а неабдуманыя дзеянні прывядуць да эскалацыі. "Час на баку Захаду", – мяркуюць у рэдакцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках