25 красавiка 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хілары Клінтан апярэджвае Дональда Трампа на 4%

10
Хілары Клінтан апярэджвае Дональда Трампа на 4%
ФОТА: EPA/UPG

Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада.

Згодна з апублікаваным 21 кастрычніка штотыднёвым апытаннем агенцтва Reuters (пераклад - «Радыё Свабода») і сацыялагічнай кампаніі IPSOS кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан на будучых выбарах гатовыя падтрымаць 44% выбарцаў, а рэспубліканца Дональда Трампа - 40%.

Кандыдат-рэспубліканец за тыдзень скараціў адставанне ад вылучэнца Дэмакратычнай партыі за кошт галасоў тых выбарцаў, якія яшчэ не вызначыліся, за каго будуць галасаваць.

Дні, што засталіся да выбараў прэзідэнта ЗША, кандыдаты правядуць у паездках па краіне з мэтай перацягнуць на свой бок менавіта тых, хто яшчэ не вызначыўся з выбарам.

Мяркуецца, што часцей за ўсё яны будуць выступаць у Агаё, Паўночнай Караліне, Фларыдзе і Пенсільваніі - штатах, дзе ніводны з кандыдатаў не мае відавочнай перавагі над апанентам.

Нагадаем, галасаванне на выбарах прэзідэнта ЗША адбудзецца 8 лістапада. Новы прэзідэнт прыме прысягу і зойме пасаду 20 студзеня 2017 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках