23 красавiка 2024, aўторак, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве пратэрмінаваныя прадукты прадавалі прама ў шпіталях

12
У Магілёве пратэрмінаваныя прадукты прадавалі прама ў шпіталях
ФОТА: FOTOLIA

Меню для пацыентаў таксама гатавалася з прадуктаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці сумесна з органамі санітарнага нагляду праверыў УКПП «Дыета», якому даверана харчаванне хворых і гандлёвае абслугоўванне грамадзян у лячэбных установах Магілёва.

У буфеце Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы была выяўлена рэалізацыя 4 найменняў тавараў (згушчанае малако, малочны шакалад, сыравэнджаная каўбаса і тварожная паста) з прамінулымі да 27 дзён тэрмінамі прыдатнасці. У гэтай жа бальніцы ўстаноўлены парушэнні персаналам прадпрыемства рэцэптур пры гатаванні кулінарных вырабаў, піша mogilevnews.by.

У Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі для гатавання шніцаляў «кулінары» прадпрыемства выкарыстоўвалі курыныя кумпячкі з прамінулым тэрмінам прыдатнасці. Прыгатаваныя з гэтай сыравіны шніцалі рэалізавоўвалі ў двух буфетах гэтай жа бальніцы.

У правераных аб'ектах прадпрыемства, размешчаных ва ўстановах аховы здароўя, таксама выяўлены парушэнні санітарных нормаў і правілаў, такія як несвоечасовая ўборка памяшканняў, незахаванне парадку выкарыстання кухоннага інвентару і іншыя.

Рэалізацыя пратэрмінаваных кулінарных вырабаў і парушэнні патрабаванняў рэцэптур пры гатаванні страў таксама выяўлены ў кавярні Okei прадпрыемства, размешчанай у будынку магілёўскай мэдвучэльні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках