19 красавiка 2024, Пятніца, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: «Выбары» ў «палатку» не ўразілі ЗША

3
Экспэрт: «Выбары» ў «палатку» не ўразілі ЗША

Вашынгтон не мае намеру змякчаць санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў.

На гэтым тыдні стала вядома, што Злучаныя Штаты працягнулі рэжым прыпынення санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Чаму, нягледзячы на пастаянныя заявы аб каардынацыі сваіх дзеянняў у дачыненні да Беларусі з Еўразвязам, Вашынгтон, у адрозненне ад апошняга, дагэтуль не ідзе на канчатковае скасаванне абмежаванняў?

Палітолаг Андрэй Фёдараў падкрэслівае, што, перш за ўсё варта адзначыць, што гаворка ідзе пра розныя санкцыі, уведзеныя з розных падстаў і накіраваныя супраць розных аб'ектаў. Аб'яднанай Еўропай на афіцыйны Менск абмежавальныя меры накладваліся неаднаразова, але цяпер на ўвазе маюцца, як правіла, тыя, якія былі выкліканыя брутальнымі дзеяннямі беларускіх уладаў пасля прэзідэнцкіх «выбараў», якія адбыліся ў 2010 годзе, піша nmnby.eu.

Нагадаем, што тады ў канчатковым выніку ў спісе персон, якім быў забаронены ўезд у Еўропу, аказалася звыш двухсот афіцыйных асоб. Акрамя таго, пад абмежаванні трапіў шэраг кампаній. Да лютага гэтага года амаль усе гэтыя санкцыі былі скасаваныя.

Што ж тычыцца згаданых амерыканскіх санкцый, то яны таксама былі звязаны з прэзідэнцкімі «выбарамі», але больш раннімі. Яны былі ўведзеныя ўказам Джорджа Буша-мал. у сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі ў чэрвені 2006 года і затым перыядычна падаўжаліся. Накіраваны яны былі на 9 беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў.

Менавіта з гэтымі абмежаваннямі звязаная адна з самых змрочных старонак у беларуска-амерыканскіх стасунках, якая не перагорнутая дагэтуль: у сувязі з іх узмацненнем вясной 2008 года беларускае кіраўніцтва запатрабавала адклікання пасла ЗША і радыкальнага скарачэння штату амбасады. Зразумела, што меры ў адказ не прымусілі сябе чакаць...

Імаверна, як раз памяць пра гэта і перашкаджае Амерыцы рушыць услед прыкладу ЕЗ. Праўда, у канцы кастрычніка мінулага года міністэрства фінансаў ЗША прыняло пастанову аб частковым змякчэнні санкцый на паўгода, якая была падоўжанае ў красавіку гэтага.

- Але тады ж афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонар заявіў, што галоўным фактарам, якія ўплываюць на лёс санкцый, стануць вынікі «парламенцкіх выбараў». Відаць, Вашынгтон яны ўразілі не ў такой ступені, каб ён змяніў гнеў на літасць. Зрэшты, дастатковых падстаў для спынення мараторыя знойдзена таксама не было, што не так ужо дрэнна, - лічыць Андрэй Фёдараў. - У выніку сітуацыя, хутчэй за ўсё, застанецца ў тым жа стане яшчэ цягам паўгода. Што, дарэчы, цалкам адпавядае прынцыпу, для выказвання якога вялікі амерыканскі прэзідэнт Рональд Рэйган выкарыстаў расейскую прыказку «давярай, але правярай».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках