28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: У беларускай банкаўскай сістэме - «дзірка» большая за тры мільярды

7
Эканаміст: У беларускай банкаўскай сістэме - «дзірка» большая за тры мільярды
ФОТА З САЙТА BELARUSFACTS.BY

Праблемныя актывы банкаў Беларусі б'юць рэкорды.

Паводле разлікаў businessForecast.by, у выпадку калі б беларускія банкі сфармавалі спецрэзерв сумаю 100% ад велічыні праблемных актываў, то айчынны банкаўскі сектар у студзені-жніўні 2016 г. зафіксаваў бы страту сумаю мінус 3,265 млрд беларускіх рублёў замест абвешчанага прыбытку 462,4 млн беларускіх рублёў.

Экспэрты лічылі тыя самыя «праблемныя актывы», якія часам называюць грашыма, закапанымі ў зямлю - на фінансаванне вёскі, якая, як правіла, крэдыты не аддае, правальных інвестыцыйных праектаў, крэдытаванне фактычна неплацежаздольных прадпрыемстваў. Прасцей кажучы - актываў, якія наўрад ці калі-небудзь у банкі вернуцца.

- Аднак варта патлумачыць, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра вельмі негатыўны сцэнар, - удакладняе эканаміст Аляксандр Муха, - пры якім усе праблемныя актывы банкаў, фактычна, з'яўляюцца беззваротнымі і патрабуюць стварэння спецрэзерваў у поўным аб'ёме (гэта значыць, 100 % ад велічыні праблемных актываў). У рэчаіснасці якасць праблемных актываў банкаў адрозніваецца.

Адрозніваецца, аднак, здаецца, не настолькі, каб зацыраваць «дзірку» ў 3,265 мільярда рублёў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках