19 красавiка 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Егіпце суд пакінуў у сіле прысуд былому прэзідэнту Мурсі

2
У Егіпце суд пакінуў у сіле прысуд былому прэзідэнту Мурсі
Махамед Мурсі
ФОТА: ASMAA WAGUIH/REUTERS

Касацыйны суд 22 кастрычніка прыняў канчатковую пастанову аб справе экс-прэзідэнта Егіпта, якога адхілілі ад улады ў выніку вайсковага перавароту.

Егіпецкі суд пакінуў у сіле пастанову аб 20-гадовым турэмным зняволенні, да якога прысуджаны былы прэзідэнт гэтай краіны Махамед Мурсі за яго ролю ў забойстве дэманстрантаў у Каіры ў 2012 годзе, паведамляе «Радио Свобода».

Касацыйны суд 22 кастрычніка прыняў канчатковую пастанову ў справе супраць Мурсі, якога адхілілі ад улады ў выніку вайсковага перавароту, а затым затрымалі.

Мухамед Мурсі Іса Аль-Айят - пяты прэзідэнт Егіпта з 30 чэрвеня 2012 года да 3 ліпеня 2013 года. З'яўляўся старшынём Партыі свабоды і справядлівасці, якая была ўтворана міжнароднай панісламісцкай арганізацыяй Браты-мусульмане 30 красавіка 2011 года пасля так званай Арабскай вясны ў Егіпце. Мурсі кіраваў краінай крыху больш за год - да свайго звяржэння ў выніку вайсковага перавароту 3 ліпеня 2013 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках