20 красавiка 2024, Субота, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

6 фактаў пра скандал вакол беларускага «Боінга»

74
6 фактаў пра скандал вакол беларускага «Боінга»
ФОТА: JETPHOTOS.NET

Што вядома пра інцыдэнт з удзелам самалёта «Белавія».

1. Прэс-служба «Белавія» як адзіная крыніца інфармацыі

Інфармацыя пра інцыдэнт з удзелам пасажырскага «Боінга» беларускай авіякампаніі з'явіўся ўвечары ў пятніцу, 21 кастрычніка. Да канца дня афіцыйнае паведамленне «Белавія» было практычна адзінай крыніцай інфармацыі аб тым, што адбылося. Яго без зменаў перадрукавала большасць беларускіх СМІ, а таксама найбуйнейшыя расейскія выданні і шэраг украінскіх, піша «Салідарнасць».

2. Зацягнутае маўчанне СБУ

Позна ўвечары ў пятніцу агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» апублікавала каментар Дзяржпрадпрыемства ў абслугоўванні паветранага руху Украіны «Украероруху».

З яго вынікала, што ўказанне на вяртанне менскага рэйса было атрымана ад Службы бяспекі Украіны.

У самой СБУ працягвалі захоўваць маўчанне да абеду суботы.

3. Рэакцыя сацсетак - меркаванні падзяліліся

Паўза з боку ўкраінскіх спецслужбаў справакавала дыскусіі ў Байнэце. Меркаванні падзяліліся: хтосьці абвінаваціў украінскі бок у небяспечнай безадказнасці, нехта засумняваўся ў поўнай праўдзівасці версіі «Белавія».

Так, напрыклад, былы намеснік кіраўніка Упраўлення «К» МУС Ігар Пармон напісаў у Фэйсбуку пра тое, што «тэхнічна за 50 км да мяжы ажыццявіць перахоп немагчыма», і што «дыспетчар ў Жулянах не мае ніякіх паўнамоцтваў падымаць авіяцыю на перахоп».

4. СБУ зняпраўдзіла версію пра пагрозу ажыццявіць перахоп

Прэс-сакратарка Службы бяспекі Украіны Алена Гітлянская і начальнік апарата кіраўніка СБУ Аляксандр Ткачук зняпраўдзілі інфармацыю пра пагрозу падняць у паветра знішчальнікі.

У інтэрв'ю ўкраінскім СМІ Гітлянская заявіла аб тым, што СБУ паведаміла «Украероруху» аб неабходнасці вяртання ў аэрапорт, і перамовы з пілотам вялі менавіта яны.

- Мы не прысутнічалі, але СБУ ўважае, што гэта абсурдна. Вядома, ніхто нікога не ўздымаў, не мог падняць у неба.

У СБУ патлумачылі, што інфармацыя аб падазроным пасажыру «Боінга» была атрымана ў момант, калі самалёт ужо знаходзіўся ў паветры.

У сваю чаргу намеснік гендырэктара «Белавія» Ігар Чаргінец паведаміў, што пагроза ўкраінскіх авіядыспетчараў падняць у паветра знішчальнікі маецца на запісах перамоваў экіпажа.

5. МЗС Беларусі адрэагаваў, украінскія калегі маўчаць

22 кастрычніка ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы Часовы павераны ў справах Украіны ў РБ Валерый Джыгун.

Кіраўніку ўкраінскай дыпмісіі была ўручана нота, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з дзеяннямі кампетэнтных органаў Украіны для прымусовага вяртання беларускага паветранага судна авіякампаніі «Белавія».

Менск чакае афіцыйных выбачэнняў і патрабуе кампенсацыі ўсіх фінансавых выдаткаў, выкліканых дзеяннямі ўкраінскага боку, падкрэсліваецца ў ноце.

МЗС Украіны, мяркуючы паводле афіцыйным сайце ўстановы, пакуль маўчыць.

6. Cамалёт пасадзілі праз прарасейскага актывіста

Самалёт авіякампаніі «Белавія» рэйса В2-840, які рухаўся з Кіева ў Менск, вярнулі ў «Жуляны» пад пагрозай падняць знішчальнікі праз прарасейскага армянскага журналіста, які з'ехаў з Кіева ў Маскву ў 2014 годзе Армена Марцірасяна, паведаміла strana.ua.

Армен Марцірасян - блогер, журналіст, актывіст «Антымайдана» і калумніст. Аўтар расейскага выдання «Украина.ru» (уваходзіць у агенцтва «Россия Сегодня», якое ўзначальвае Дзмітрый Кісялёў).

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках