16 красавiка 2024, aўторак, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ пускае дадатковыя цягнікі на школьныя вакацыі

1
БЧ пускае дадатковыя цягнікі на школьныя вакацыі

У гэтыя школьныя вакацыі і святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

У міжнародных злучэннях прызначаны тры пары дадатковых цягнікоў, якія будуць курсаваць з 24 кастрычніка да 9 лістапада: №50/49 Берасце-Санкт-Пецярбург, №78/77 Горадня-Масква, №132/131 Берасце-Масква.

Унутры краіны 4 лістапада прызначаны дадатковыя цягнікі №709/710 Гомель-Менск-Гомель, №638/637 Менск-Гомель-Менск. Таксама прызначаныя дадатковыя цягнікі на 7 лістапада: №713/714 Віцебск-Менск-Віцебск, №712/711 Берасце-Менск-Берасце, №709/710 Гомель-Менск-Гомель, №608 Берасце-Менск, №645/646 Віцебск- Магілёў-Віцебск, №664 Берасце-Менск.

Беларуская чыгунка з улікам пасажырапатоку працягне працу для прызначэння дадатковых цягнікоў. Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковыя цягнікі можна атрымаць на сайце БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і праз тэлефонах даведачных службаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках