29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альгірдас Буткявічус: У новым Сейме сацыял-дэмакраты, хутчэй за ўсё, сыдуць у апазіцыю

Альгірдас Буткявічус: У новым Сейме сацыял-дэмакраты, хутчэй за ўсё, сыдуць у апазіцыю
ФОТА З САЙТА BNS.LT

Лідар кіруючых у Літве сацыял-дэмакратаў і прэм'ер Альгірдас Буткявічус абяцае найбліжэйшым часам агучыць свае планы на будучыню ў партыі.

Палітык прагназуе, што сацыял-дэмакраты ў сойме новага склікання будуць працаваць у апазіцыі, паведамляе ru.delfi.lt.

«На мой погляд, (імавернасць) 70%, што мы будзем працаваць у апазіцыі», - сказаў у нядзелю журналістам Буткявічус.

Лідар сацыял-дэмакратаў з жонкай прагаласаваў на паўторным галасаванні на выбарах у парламент Літвы. Ён прызнае, што была дапушчана памылка, калі яны спадзяваліся, што на гэтых выбарах грамадства ацэніць партыю на падставе праведзенай ёю працы і дазволіць ёй працягваць працу.

З яго слоў, адной з прычынаў паразы на выбарах было тое, што ён надаваў вельмі мала часу перадвыбарнай кампаніі.

«Збольшага я лічу гэта паразай», - сказаў Буткявічус, адказваючы на пытанне, ці не лічыць ён паразай тое, што ў першым туры галасавання выбарцы прадэманстравалі сваё расчараванне і таму аддалі перавагу іншым партыям.

«І я, як старшыня партыі, і многія сябры нашай партыі лічылі, што грамадства бачыць праведзеную намі працу і на падставе праведзенай работы падасць нам мандат працягнуць працу. І я сам павінен прызнацца, што надаваў перадвыбарнай кампаніі вельмі мала часу, падчас кампаніі я працаваў ва ўрадзе, вырашаў праблемы, але зараз я абдумаў і думаю, што мне асабіста трэба было надаваць больш часу сустрэчам з грамадскасцю, больш займацца перадвыбарнай кампаніяй, у большай меры мабілізаваць сябраў каманды», - дадаў прэм'ер.

Ён прызнаў, што перадвыбарчая кампанія іншых партый была нашмат больш агрэсіўнай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках