29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Горадні абакралі танк

14
У цэнтры Горадні абакралі танк
ФОТА: SB.BY

Незвычайная заява ў міліцыю паступіла ад гарадзенца Андрэя Гуменнага.

Знікла левая фара з танка Т-34-85, што стаіць у самым цэнтры горада.

Андрэй калекцыянуе копіі вядомых танкаў і таму звяртае ўвагу на машыны-помнікі. Апошнім разам ён бачыў рарытэт у цэласці і захаванасці некалькі месяцаў таму. А нядаўна звярнуў увагу, што адна з фар на танку адсутнічае, піша sb.by.

- Дзесьці перад святкаваннем гадавіны Перамогі фара яшчэ была на месцы. Гэты танк уважаецца за адну з найлепшых баявых машын часоў Вялікай Айчыннай вайны. Таму дэталь магла для кагосьці прадстаўляць каштоўнасць. Праўда, не зусім зразумела, як яе можна было незаўважна дэмантаваць на такой вышыні. Доўга думаў, але ўсё-ткі адважыўся звярнуцца ў міліцыю, - сказаў жыхар Горадні.

Намеснік начальніка Ленінскага РАУС Горадні Дзмітрый Габрыельчык асабіста прымаў заяву гарадзенца. Пачалася праца ў пошуку іншых сведак. Падключылі спецыялістаў Гарадзенскага гарвыканкама, каб высветліць, у якім стане знаходзіўся танк у апошнія гады. Гарадская жыллёва-камунальная служба, на балансе якой знаходзіцца танк, таксама паабяцала разабрацца ў сітуацыі ў найбліжэйшы час.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках