29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў

У Літве прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў
Фотa: goBaltia

Больш за ўсё кандыдатаў у другім туры – у Хрысціянскіх дэмакратаў і Звяза сялянаў і зялёных.

У дзень выбараў у нядзелю галасаванне на выбарчых участках пачалося а 7-й гадзіне і скончылася а 20-й гадзіне паводле менскага часу. У другім туры выбіралі 68 дэпутатаў у аднамандатных акругах, паведамляе delfi.lt.

Тры новыя чальцы Сейма былі абраныя ў першым туры, а ў пакінутых акругах спаборнічалі ў кожнай два кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў 9 кастрычніка.

Старшыня Галоўнай выбарчай камісіі (ГВК) Зянонас Вайгаўскас кажа, што першыя вынікі выбараў павінны будуць з'явіцца даволі рана, прыкладна з 21.30.

«А 20-й гадзіне, мы спадзяемся, што ўжо прыйдуць вынікі з амбасадаў, консульстваў, і мы зможам убачыць, як галасавалі ў пасольствах, консульствах, што знаходзяцца на ўсходзе ад нас. Як мы бачылі, як лічылі галасы ўчасткі ў першым туры, мы спадзяемся, што галасы (вынікі галасавання – рэд.) з'явяцца ўжо з паловы на дзясятую. Вядома, (вынікі) з вялікіх выбарчых участкаў могуць затрымацца, але мы спадзяемся, што вынікі ўдасца падлічыць даволі хутка», – сказаў BNS З. Вайгаўскас.

Старшыня ГВК таксама выказаў надзею, што ў другім туры ўжо не будзе перабояў у працы ІТ-сістэмы, як у першым туры, калі вынікі галасавання моцна спазняліся.

Больш за ўсё кандыдатаў у другім туры – у партыі Звяз Бацькаўшчыны – Хрысціянскія дэмакраты Літвы (42), не на шмат адстае ад яе партыя Звяз сялянаў і зялёных Літвы (40).

У Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі ў другім туры 21 кандыдат, у Руху лібералаў – 12.

У другі тур таксама прайшлі пяць кандыдатаў Партыі працы, столькі сама кандыдатаў-самавылучэнцаў і чатыры кандыдаты партыі «Парадак і справядлівасць». Два кандыдаты ў Выбарчай акцыі палякаў Літвы – Звяза хрысціянскіх сем'яў і два ў Літоўскага звяза волі (лібералаў); у «Спіса Літвы», Літоўскай партыі зялёных і Антыкарупцыйнай кааліцыі Пуцейкіса і Крывіцкаса (Літоўскай партыі цэнтра, Літоўскай партыі пенсіянераў) – у кожнай адзін кандыдат.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках