19 красавiка 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Берасцем завяршыліся расейска-беларускія вучэнні ПДВ

4
Пад Берасцем завяршыліся расейска-беларускія вучэнні ПДВ

Адпрацоўвалася дэсантаванне асабістага складу на пляцоўку прызямлення ў памежнай зоне ў непасрэднай блізкасці ад межаў Еўразвязу.

Сумесныя тактычныя вучэнні Паветрана-дэсантных войскаў (ПДВ) Расеі і Беларусі паспяхова завяршыліся пад Берасцем. Пра гэта паведамляе дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны Расеі.

«Падчас вучэнняў» крылатая пяхота «дзвюх краін паспяхова адпрацавала вучэбна-баявыя задачы, абмянялася досведам ужывання дэсантных падраздзяленняў пры вядзенні контрдыверсійных дзеянняў ва ўмовах лясіста-балоцістай мясцовасці ў памежнай зоне саюзнай дзяржавы», - гаворыцца ў паведамленні.

Ад ПДВ Расеі прыцягваліся 200 чалавек батальёнаў тактычнай групы парашутна-дэсантнага палка з Кастрамы. Яны дэсантаваліся на парашутных сістэмах айчыннай вытворчасці Д-10 у складаных метэаралагічных умовах на абмежаваную і незнаёмую пляцоўку прызямлення «Сахара».

Лётныя экіпажы ВПС Беларусі «прадэманстравалі высокі ўзровень прафесіяналізму» пры дэсантаванні асабістага складу на пляцоўку прызямлення ў памежнай зоне ў непасрэднай блізкасці ад межаў Еўразвязу.

«Упершыню ў мэтах удасканалення прафесійных навыкаў і ўзаемадзеяння дэсантнікаў Расеі і Беларусі кіраўніцтвам вучэнняў была прынятая пастанова аб фармаванні змешаных экіпажаў баявых машын... Дэсантнікі дзвюх краін адпрацавалі навыкі спешывання з бронетранспарцёра на хаду, фарсавання воднай перашкоды, а таксама тэхнічныя дзеянні саюзнага дэсанту ў наступе і абароне», - адзначае Мінабароны Расеі.

Акрамя таго, на палігоне Берасцейскі дэсантнікі дзвюх краін цягам трох сутак адпрацавалі вучэбна-баявыя задачы ў вядзенні разведвальна-пошукавых дзеянняў і правялі налёт на раён базавання ўмоўных незаконных узброеных фармаванняў (НУФ).

Мінабароны адзначае, што расейскія дэсантнікі ўжо пакінулі палявы лагер на палігоне Берасцейскі і вядуць марш на чыгуначную станцыю Берасце-Усходні. Усяго ў вучэннях былі задзейнічаны больш за 900 чалавек асабовага складу і блізу 150 адзінак вайсковай тэхнікі, самалёты армейскай авіяцыі ВПС і СПА Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках