19 красавiка 2024, Пятніца, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дырэктар - гэта цар, а простыя работнікі - халопы»

26
«Дырэктар - гэта цар, а простыя работнікі - халопы»

На птушкафабрыцы «Дружба» заробкі даўно не растуць, а людзей звальняюць з любой прычыны.

Паводле звестак Міністэрства фінансаў за другі квартал гэтага года ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», якая працуе ў Баранавіцкім раёне, атрымала чысты прыбытак 17,4 мільярда беларускіх рублёў - гэта блізу 870 тысяч даляраў.

Аднак больш за тры тысячы работнікаў прадпрыемства даўно не заўважаюць, што іх старанні прыносяць бюджэту добрыя даходы.

- Многія атрымліваюць блізу 6 млн рублёў. Так, для раёна гэта вельмі добрыя грошы. Але, па-першае, людзі працуюць шмат. Па-другое, нашы заробкі ў даляравым эквіваленце за апошнія гады значна ўпалі. Раней некаторыя зараблялі ледзь не тысячу даляраў. Гэта значыць рэальны заробак ужо даўно не падымаюць, - распавялі praca-by.info работнікі ААТ «Птушкафабрыка «Дружба».

- Адміністрацыя стала эканоміць на ўсім. Да прыкладу, пальчаткі ХБ раней выдавалі ледзь не на патрэбу, а цяпер могуць выдаць раз у месяц.

А галоўнае, што змянілася да горшага, - стаўленне да людзей. Раней заключалі кантракты на тры гады, зараз - на год. Атмасфера на прадпрыемстве такая, што дырэктар - гэта цар, а простыя работнікі - халопы. Людзей звальняюць з любой прычыны. Нядаўна быў такі выпадак: адзін з працаўнікоў забыўся пропуск, другі на прахадной прыклаў да турнікету свой, каб яго прапусціць - другога адразу ж звольнілі. Нешта не так сказаў, не так паглядзеў - на выхад. На вуліцы стаіць 10 ахвочых заняць тваё месца, - распавялі работнікі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках