25 красавiка 2024, Чацвер, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску паказ фільмаў па-беларуску прайшоў з аншлагам

5
У Менску паказ фільмаў па-беларуску прайшоў з аншлагам

Ахвотных патрапіць на паказ фільма ў кінатэатры «Перамога» выявілася ўдвая больш, чым месцаў у кіназале.

Першым фільмам, што паказалі ў рамках ініцыятывы, якая называецца «Беларускія ўікэнды», стала гістарычная стужка «Цудоўна Ласка» (у арыгінале Amazing Grace).

Як паведаміў «Свабодзе» кіраўнік суполкі «Кіноконг» Андрэй Кім, попыт на бясплатныя паказы значна перавысіў прапанову (а фактычна - колькасць месцаў у кіназале).

«У зале кінатэатра «Перамога» блізу 500 месцаў. Мы правялі два бясплатныя паказы фільма «Цудоўна Ласка» - у суботу і ў нядзелю. Квіткі можна было замовіць у інтэрнэце, а таксама атрымаць перад паказам. Так атрымалася, што за 40 хвілін да паказу квіткоў ужо не было - усё разабралі. Людзей, якія хацелі патрапіць на паказ, было мінімум удвая больш, чым месцаў у кіназале. У выніку з'явіўся вялікі ажыятаж, квіткоў не ставала, некаторыя нават з агрэсіяй паставіліся да гэтага. Насамрэч ніхто не чакаў, што попыт настолькі перавысіць прапанову», - адзначыў Андрэй.

Ён сказаў, што засмучаны тым, што не ўсе ахвотныя змаглі трапіць на паказ, але рады, што ініцыятыва «Беларускія ўікэнды» выявілася настолькі запатрабаванай. Са словаў Андрэя, тыя, хто ўсё ж трапіў у кінатэатр, цяпер пакідаюць у інтэрнэце добрыя водгукі, сведчаць, што людзей цікавяць беларускія паказы.

Чальцы аб'яднання «Кіноконг» мяркуюць, што такі ажыятаж не звязаны з пагоняй за «дарэмшчынай», а хутчэй з жаданнем паглядзець фільм з якасным беларускамоўным агучваннем.

«Велізарная колькасць наведвальнікаў - беларускамоўныя. Таму гэта не прага дармаўшчыны. Супрацоўнікі кінатэатра «Перамога», у якім рэгулярна праводзяцца бясплатныя паказы ў рамках розных фестываляў, сказалі, што на «Цудоўну Ласку» не было сталай аўдыторыі, якая ходзіць на бясплатныя сеансы. Таксама для бясплатных паказаў характэрна, што частка людзей сыходзіць, калі фільм не кранае. Маўляў, калі бясплатна, то няма сэнсу глядзець да канца, калі не падабаецца. У нас не сышоў ніводзін чалавек, поўная зала ад пачатку да канца была. Больш за тое, падчас прагляду некалькі разоў чуліся гучныя воплескі».

31 кастрычніка ў «Перамозе» пакажуць гістарычную драму «Лютар» (Luther), прымеркаваную да Дня Рэфармацыі. Кіно раскажа гісторыю хрысціянскага багаслова, ініцыятара Рэфармацыі Марціна Лютэра, які 500 гадоў таму змяніў увесь свет. Фільм таксама будзе бясплатным.

Дзіцячы фільм «Падынгтан» (Paddington), які пакажуць 19-20 лістапада, распавядзе пра прыгоды абаяльнага медзведзяняці. Квіток будзе каштаваць 1,5 рубля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках