28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кабякоў прапанаваў Польшчы купляць энэргію з БелАЭС

19
Кабякоў прапанаваў Польшчы купляць энэргію з БелАЭС
Андрэй Кабякоў
ФОТА: BYMEDIA

Урад спадзяецца такім чынам збываць энэргію з небяспечнай АЭС далей у Еўропу.

Беларусь прапаноўвае Польшчы супрацоўніцтва ў пытаннях паставак электраэнэргіі з будучай АЭС у краіны Еўразвязу.

Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада, міністрам развіцця і фінансаў Польшчы Матэушам Маравецкім, паведамляе БелТА.

«Беларусь плануе у 2018 годзе ўвесці першы энэргаблок атамнай электрастанцыі. Думаю, мы маглі б вельмі добра супрацоўнічаць у пытаннях пастаўкі электраэнэргіі з Беларусі ў Еўрапейскі Звяз, і польскі бок мог б скарыстацца гэтай электраэнэргіяй або пастаўляць транзітам яе далей у Еўрапейскі Звяз, - сказаў кіраўнік беларускага ўрада. - Ва ўсякім выпадку, гэтая тэма актыўна ў свой час вывучалася, і я думаю, яна мае перспектыву».

Нагадаем, Літва, якая выступае праціўніцай будаўніцтва БелАЭС, заклікала суседнія дзяржавы не купляць электраэнэргію з будучай атамнай станцыі Беларусі. Літоўскі міністр энэргетыкі Рокас Масюліс звярнуўся да міністраў Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі з прапановай абмеркаваць пытанне куплі электраэнэргіі ў трэціх краін, якія будуюць небяспечныя АЭС.

«Трэба падаць выразны сігнал аб тым, што электраэнэргія, якая выпрацоўваецца з парушэннем міжнародных рэгламентаў ядзернай бяспекі, бяспекі і міждзяржаўнай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, не будзе прынятая ў Еўразвязе (ЕЗ). Таму неабходна неадкладна і падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне - спачатку на рэгіянальным, а потым - на ўзроўні ЕЗ, і прыняць пастанова, каб забяспечыць аднолькавыя ўмовы гандлю электраэнэргіяй з гэтымі краінамі», - гаворыцца ў лісце міністрам эканомікі і энэргетыкі чатырох краін ад 23 снежня 2015 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках