26 красавiка 2024, Пятніца, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі дыверсанты спрабавалі патрапіць на аб'ект NATO

1
У Грузіі дыверсанты спрабавалі патрапіць на аб'ект NATO

У міністэрстве абароны Грузіі інцыдэнт расцэньваюць як «узброены напад на вайсковы аб'ект».

Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі паведаміла імя чалавека, які быў забіты ў нядзелю пры спробе пранікнуць на ахоўную тэрыторыю трэніровачнага цэнтра Грузія - NATO ў прыгарадзе Тбілісі, Крцанісі. Забіты - 23-гадовы жыхар заходне-грузінскага горада Зугдзідзі, бежанец з Абхазіі Гіга Шэнгелая. У міністэрстве абароны Грузіі ўважаюць інцыдэнт за «ўзброены напад на вайсковы аб'ект», паведамляе svaboda.org.

Гіга Шэнгелая і яшчэ некалькі чалавек спрабавалі трапіць на тэрыторыю навучальнага цэнтра і не рэагавалі на загады вартавога, які спачатку вусна папярэдзіў, некалькі разоў стрэліў у паветра і толькі затым адкрыў агонь на паражэнне. У выніку Гіга Шэнгелая забіты на месцы. Астатнім ўдалося збегчы. Побач з целам следчыя выявілі газавы пісталет, ліхтар, мабільны тэлефон і некалькі аўтаматных гільзаў.

Аб матывах Шэнгелая нічога не вядома. Аднак паведамляецца, што ягоны брат некалькі гадоў таму служыў на гэтай базе, але тады там яшчэ не было навучальнага цэнтра NATO.

Амбасадар ЗША ў Грузіі Ян Келі выказаў заклапочанасць наконт здарэння, заклікаўшы ўлады правесці дбайнае расследаванне інцыдэнту. Падчас спробы пранікнення на тэрыторыю вучэбнага цэнтра «Крцанісі» там не было замежных вайскоўцаў або інструктараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках