20 красавiка 2024, Субота, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: За $1 мільён я падлічу чыноўнікам страты ад Еўрапейскіх гульняў

18
Леанід Заіка: За $1 мільён я падлічу чыноўнікам страты ад Еўрапейскіх гульняў
Леанід Заіка

Эканаміст распавёў аб немэтазгоднасці правядзення ў краіне Еўрапейскай алімпіяды.

Як вядома, другія Еўрапейскія спартовыя гульні пройдуць у 2019 годзе ў Беларусі. Першыя прайшлі ў Азербайджане, і паводле некаторых ацэнак, калі скласці сродкі, заяўленыя ў бюджэтных выдатках на гульні за тры гады, то сума выдаткаў перавысіла 5 мільярдаў даляраў. Тым часам, у беларускіх спартовых чыноўнікаў настроі з гэтай нагоды даволі аптымістычныя, перадае racyja.com.

«У мінус мы дакладна не выйдзем, - заявіў на ОНТ памочнік Лукашэнкі ў справах фізкультуры і спорту Максім Рыжанкоў. - Нават тыя фінансавыя выдаткі, якія мы будзем мець, яны ўсё адно застануцца ў краіне. Другую частку выдаткаў гатовыя ўзяць на сябе еўрапейскія алімпійскія камітэты. Нам дазволілі выкарыстоўваць для алімпійскай вёскі студэнцкі гарадок. Хіба гэта будзе дрэнна для нашых студэнтаў? Яны атрымаюць пасля гульняў абноўлены гарадок».

- Я не думаю, што гэтыя Гульні - нейкая надзвычай важная і неабходная падзея для краіны. Да таго ж, вельмі асцярожна стаўлюся да тых чыноўнікаў, якія ўжо сёння заяўляюць, што страт пры гэтым для бюджэту як мінімум не будзе. Я, напрыклад, не ведаю такога эканаміста, як Рыжанкоў, хоць ён, выяўляецца, ужо ўсё падлічыў. Але, як правіла, усе такія мерапрыемствы праходзяць з негатыўным фінансавым вынікам, а краіны, якія праводзяць такія спаборніцтвы, звычайна хаваюць сапраўдную інфармацыю, колькі страт было пры выдаткоўванні грошай на будаўніцтва, ахову, транспарт і гэтак далей.

Акрамя таго, такія мерапрыемствы дадаюць яшчэ шмат нязручнасцяў і для саміх беларусаў, бо нярэдка перакрываюць трасы, уводзяць нейкія абмежаванні. Усе выдаткі наогул цяжка падлічыць, і гэтыя выдаткі не малыя. Тым больш, з 2014 года ВУП Беларусі стаў на 30 мільярдаў меншым. Таму я не бачу асаблівай радасці, калі пры падзенні нашага ВУП і вытворчасці, на бюджэт будзе ўскладзены дадатковы груз, - каментуе заявы Рыжанкова эканаміст Леанід Заіка.

- Кажуць, што Азербайджан на правядзенне такіх жа Еўрапейскіх гульняў выдаткаваў у агульнай складанасці блізу 5 мільярдаў даляраў, а нашы спартовыя чыноўнікі ледзь не аб прыбытку думаюць...

- Паўтаруся, спартовыя чыноўнікі - не эканамісты, гэта не група навукоўцаў, якія б селі і ўсё падлічылі. Ім жа трэба нешта казаць, каб падтрымаць ініцыятыву, якую ў сваю чаргу падтрымаў Лукашэнка. Але я не працую ягоным памочнікам, а таму гатовы падлічыць усе выдаткі і даходы ад Еўрапейскіх гульняў за мільён даляраў. Калі ім гэта трэба.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках