24 красавiка 2024, Серада, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія «зялёныя» хочуць абмежаваць дзейнасць БелАЭС

Літоўскія «зялёныя» хочуць абмежаваць дзейнасць БелАЭС
Фота: tut.by

На парламенцкіх выбарах у Літве Саюз зялёных і сялян заняў першае месца.

Другі і апошні тур парламенцкіх выбараў у Літве канчаткова замацаваў паразу сацыял-дэмакратаў. Пасля серыі карупцыйных скандалаў партыя Альгірдаса Буткавічуса перастала быць кіроўнай, паведамляе «Белсат».

«Перш за ўсё ўрад павінен аднавіцца. Гэтыя людзі і іх каштоўнасці, якія яны маюць апошнія 20-30 гадоў, сталі непрымальныя. Мы галасуем за моладзь, такіх, як мы. Спадзяюся, новы Сейм прыме добрыя законы і добрыя пастановы на карысць народа», - мяркуюць жыхары Вільні.

Пасля падліку галасоў пераможцам быў абвешчаны літоўскі Саюз зялёных і сялян. У іх будзе больш за траціну месцаў у Сейме, і цяпер яны вызначаюць, з кім ствараць кааліцыю і ці ствараць наогул. «Зялёныя» не выключаюць супрацоўніцтва з кансерватарамі - хрысціянскімі дэмакратамі з Саюза Айчыны, або сацыял-дэмакратамі, якія цяпер на трэцім месцы ў колькасці дэпутатаў. На пасаду прэм'ер-міністра Літвы Саюз зялёных і сялян прапануе Саўлюса Сквярняліса, былога міністра ўнутраных спраў.

«Палітычныя партыі, якія выказвалі і выказваюць жаданне зрабіць змены ў Літве, асабліва калі мы сутыкаемся з дэмаграфічнымі праблемамі і беднасцю, то, калі гэта не проста заявы, відавочна, ёсць магчымасць пагадзіцца і працаваць разам», - Саўлюс Скварняліс, кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра.

Саюз зялёных і сялян - даволі маладая літоўская партыя, якая ўжо мае прадстаўніка ў Еўрапейскім парламенце. «Зялёныя» маюць прынцыпова адмоўную пазіцыю аб Беларускай АЭС, якую будуюць усяго ў 50 кіламетрах ад Вільні. Трывогі літоўцаў небеспадстаўныя. Будаўніцтва атамнай электрастанцыі спачатку азмрочылася разбурэннямі канструкцый праз няякасны бетон. А потым расейская кампанія-субпадрадчыца падчас выгрузкі выпадкова скінула на зямлю корпус рэактара.

«Нам трэба падумаць, якімі эканамічнымі захадамі абмежаваць набыццё электраэнэргіі з Астравецкай атамнай станцыі і як пазней тэхнічна абмежаваць дзейнасць гэтай АЭС, бо яна ўяўляе вельмі сур'ёзную пагрозу для Літвы», - заяўляе старшыня Саюза зялёных і сялян Рамунас Карбаўскіс.

Зрэшты, іншыя партыі ў літоўскім Сейме таксама выступаюць супраць паставак «атамнай электрычнасці» з Беларусі. Таксама Літва, разам з Латвіяй і Эстоніяй, перайшла на еўрапейскі стандарт паралельнай працы энэргасістэм, які адрозніваецца ад беларускага і расейскага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках