19 красавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску дазволілі шэсце на Дзяды

3
У Менску дазволілі шэсце на Дзяды
Фота: «Радыё Свабода»

Акцыя пачнецца 30 кастрычніка аб 11 гадзіне на пляцоўцы каля гадзіннікавага завода «Луч».

Менскія ўлады дазволілі шэсце ў Курапаты. Вулічная акцыя адбудзецца ў нядзелю, 30 кастрычніка, яна будзе прымеркаваная да Дзядоў. Арганізуе яе Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.

Як паведамляе «Радыё Свабода», Менгарвыканкам дазволіў удзельнікам шэсця сабрацца аб 11 гадзіне на пляцоўцы каля гадзіннікавага завода «Луч». З 11.30 да 15.00 запланаваны праход па вуліцах сталіцы ва ўрочышча Курапаты, дзе да 17-й гадзіны будзе праходзіць жалобны мітынг. Арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, кветкі, свечкі і расцяжкі. Пасля мітынгу ва ўрочышчы ўсталююць драўляны крыж - яго ўдзельнікі акцыі будуць несці ўвесь шлях да Курапатаў.

Курапаты - самае вядомае месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках