25 красавiка 2024, Чацвер, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google адмовіўся выдаць беларускім уладам звесткі карыстальнікаў

8
Google адмовіўся выдаць беларускім уладам звесткі карыстальнікаў

Запыт на атрыманне інфармацыі пра карыстальніка паступіў у карпарацыю ад урадавай установы Беларусі.

У кастрычніку кампанія Google апублікавала «справаздачу аб празрыстасці» за першае паўгоддзе 2016 года, піша tut.by.

Упершыню карпарацыя паведаміла аб запыце звестак карыстальнікаў, які паступіў з Беларусі.

Кампанія атрымала з Беларусі адзін запыт, які тычыўся пяці паведамленняў. Задаволены ён не быў. Запыт мог тычыцца ўсякага з прадуктаў кампаніі - Gmail, YouTube, Chrome або Hangouts.

Запыт на атрыманне інфармацыі пра карыстальніка паступіў ад урадавай ўстановы. Кампанія не называе канкрэтную арганізацыю, аднак тлумачыць, што гэта мог быць загад суда або іншы афіцыйны запыт.

З Расеі за гэты ж перыяд паступіла 237 запытаў (інфармацыю далі на 7%), з Украіны - 6 (задаволілі 17%), з Польшчы - 497 (34% адказаў).

Рэкардсмен тут - ЗША, улады звярнуліся ў кампанію 14 168 разоў, на 79% запытаў Google падала інфармацыю. Усяго за шэсць месяцаў кампанія атрымала 44 943 запыту і падзялілася дадзенымі ў 64% выпадкаў.

«Перш чым выканаць запыт, мы правяраем яго законнасць і адпаведнасць нашым правілам, - тлумачыцца на сайце кампаніі. - Калі патрабуецца раскрыць занадта вялікі аб'ём звестак, мы просім максімальна скараціць яго».

Каб атрымаць ад Google інфармацыю пра карыстальніка, дзяржаўная ўстанова павінна прадставіць прадугледжаны законам дакумент: позву ў суд, пастанову або ордэр на ператрус. У залежнасці ад дакумента кампанія можа раскрыць уладам рэгістрацыйныя звесткі карыстальніка, адзнакі часу і IP-адрасы з якіх выконваўся ўваход, а таксама змест лістоў або аплатную інфармацыю.

Статыстыка можа адлюстроўваць не ўсе запыты: некаторыя звесткі забаронена выдаваць цягам пэўнага часу. У экстраных сітуацыях (напрыклад, пры пагрозе тэрарыстычнага акту) Google можа адказаць на тэрміновы запыт без дакументаў, аднак падаць толькі тую інфармацыю, якую палічыць сапраўды неабходнай.

Раней Беларусь фігуравала ў «справаздачах аб празрыстасці» Facebook і Microsoft за другое паўгоддзе 2015 года. Кампанія Facebook адмовілася задаволіць адзіны запыт ад беларускіх уладаў, Microsoft за гэты ж перыяд атрымала тры запыты з Беларусі пра пяць старонак. Усе звароты таксама былі адхіленыя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках