16 красавiка 2024, aўторак, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падлетак з Глыбоцкага раёна стварыў беларускую версію папулярнай гульні NHL

2
Падлетак з Глыбоцкага раёна стварыў беларускую версію папулярнай гульні NHL
Раман Аніськовіч
ФОТА: HOCKEY.BY

Гульня ўяўляе сабой мадыфікацыю чэмпіянату Беларусі ў хакеі.

Пятнаццацігадовы школьнік з Глыбоцкага раёна стварыў «БХЛ-16» - беларускую версію папулярнай кампутарнай гульні NHL 09.

Гульня ўяўляе сабой мадыфікацыю чэмпіянату Беларусі ў хакеі. У яе дабаўленыя ўсе каманды экстралігі сезона-2015/16 з актуальнымі складамі і формай. У меню гулец можа выбраць хакеістаў беларускіх клубаў замест зорак NHL, піша tut.by.

Стваральнік гульні - 15-гадовы школьнік Раман Аніськовіч. Ён любіць хакей, але займацца ім у вёсцы, дзе жыве, няма магчымасці. Хлопец кажа, што хоча паступіць на журфак і стаць спартовым каментатарам.

У працы над версіяй гульні, са словаў распрацоўніка, складаней за ўсё было знайсці якасныя фатаграфіі гульцоў для малявання твараў асоб. «Насамрэч зрабіць мадыфікацыю - досыць няпросты занятак, які ўключае працу адразу некалькіх чалавек. Над экстралігай у агульнай складанасці працавалі больш за 10 чалавек», - сказаў Раман Аніськовіч.

У Федэрацыі хакея Беларусі правялі экскурсію для Рамана Аніськовіча і ягонай каманды. Школьнік у сваю чаргу паказаў, як гуляць у «БХЛ 16» і распавёў пра асаблівасці кампутарнай версіі экстралігі.

«Мы ўжо вядзем падрыхтоўку новай версіі. Думаю, пасля Новага года запусцім гульню. Яна будзе даступная на сайце rhl-mod.ru. Таксама ў групе «Вконтакте» будзе артыкул аб рэлізе», - паведаміў Раман Аніськовіч. Прадстаўнікі ФХБ падтрымалі гэтую ініцыятыву школьніка і паабяцалі сваю дапамогу.

«Распрацоўка Рамана і ягоных калег выклікае вялікую колькасць пазітыву і станоўчых эмоцый. Цяпер у ФХБ ведаюць пра тое, што экстраліга ёсць не толькі на арэнах, экранах ТБ, у онлайн-трансляцыях, але і ў кіберспартыўным сегменце. ФХБ гатова падтрымліваць ўсякія ініцыятывы, накіраваныя на папулярызацыю хакея і нацыянальнага чэмпіянату. Мы адкрытыя для цікавых ідэй і будзем усяляк дапамагаць аўтарам у іх рэалізацыі», - сказаў спартыўны дырэктар Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Храмылёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках